на мал. 74б. АРУ складаецца з узмацняльніка, які кіруецца напружаннем (DA1 і VT1), пікавага дэтэктара на VD2, R4, C2 з пастаяннай часу разрадкі (R4C2), значна большай за мінімальны перыяд уваходнага сігналу, і неінверсавальнага ўзмацняльніка на DA2. Інтэграванае пікавым дэтэктарам выхадное напружанне за вылікам падзення напружання на VD2 з адмоўнай палярнасцю ўзмацняецца каскадам на АУ DA2 і паступае на ўваход кіравання ўзмацненнем каскада
27.
Пікавы дэтэктар прызначаны для выбаркі і захоўвання максімальнага ўзроўню сігналу. Прынцыповыя схемы найбольш простых пікавых дэтэктараў прыведзены на мал. 71. У пікавага дэтэктара на мал. 71а час зарадкі кандэнсатара да максімальнай велічыні ўваходнага сігналу залежыць ад унутранага супраціўлення крыніцы сігналу, а час захоўвання – ад велічыні супраціўлення нагрузкі. Таму на практыцы дыёдны дэтэктар дапаўняюць буфернымі паўтаральнікамі напружання на АУ DA1 і DA2 (мал. 71б), якія забяспечваюць блізкае да нуля выхадное супраціўленне крыніцы сігналу і бясконца вялікае супраціўленне нагрузкі (у якасці DA2 выкарыстоўваюць АУ з палявымі транзістарамі). Недахопам пікавых дэтэктараў з буфернымі паўтаральнікамі з’яўляецца розніца паміж максімальнай велічынёй сігналу і значэннем напружання на кандэнсатары за кошт падзення напружання на адкрытым дыёдзе.
Мал. 71. Прынцыповыя схемы пікавых дэтэктараў: а) на дыёдзе; б) з паўтаральнікамі; в) з агульнай адмоўнай зваротнай сувяззю; г) з кампаратара
Для кампенсацыі напружання паміж анодам і катодам дыёда ўжываюць схему пікавага дэтэктара з агульнай адмоўнай зваротнай сувяззю (мал. 71в). У гэтай схеме каскад на DA1 ацэньвае розніцу паміж напружаннем на кандэнсатары і напружаннем уваходнага сігналу і імкнецца ўстанавіць такое напружанне на сваім выхадзе, каб зрабіць яе роўнай нулю з улікам падзення напружання на дыёдзе. Але пры закрытым дыёдзе (напружанне сігналу меншае за напружанне кандэнсатара) яго супраціўленне вельмі вялікае, а выхадное напружанне АУ не падае ніжэй, чым напружанне адмоўнай крыніцы сілкавання, таму АУ DA1 падтрымлівае раўнавагу напружання сігналу з напружаннем кандэнсатара толькі пры больш вялікім напружанні першага.
28.
Прыстасаванні выбаркі і захоўвання аналагавых сігналаў (ПВЗ) прызначаны для захоўвання на некаторы час аналагавага напружання. Работа ПВЗ складаецца з чатырох этапаў: 1) выбарка аналагавага сігналу; 2) пераход ад выбаркі да захоўвання аналагавага сігналу; 3) захоўванне; 4) пераход ад захоўвання да новай выбаркі. У якасці элемента, на якім ажыццяўляецца захоўванне аналагавага сігналу, часцей выкарыстоўваюць кандэнсатар. Часам выбаркі называюць час, за які ажыццяўляецца выбар значэння напружання на накапляльным кандэнсатары. Каэфіцыент перадачы – адносіна выбранай велічыні да значэння ўваходнага напружання ў момант выбаркі.
У рэжыме захоўвання асноўная характарыстыка ПВЗ – хуткасць змянення выхаднога напружання, якая вызначаецца хуткасцю разраду накапляльнага кандэнсатара.
Некаторыя са схем ПВЗ прыведзены на мал. 72. ПВЗ на мал. 72а мае час выбаркі, залежны ад унутранага супраціўлення крыніцы сігналу, а час захоўвання – ад велічыні супраціўлення нагрузкі, таму яго дапаўняюць буфернымі ўзмацняльнікамі на АУ DA1 і DA2 (мал. 72б). Яны забяспечваюць нулявое выхадное супраціўленне крыніцы сігналу і бясконца вялікае супраціўленне нагрузкі. Час выбаркі ПВЗ з буфернымі ўзмацняльнікамі абмяжоўваецца пастаяннай часу інтэгравальнага ланцуга, які складаецца з кандэнсатара захоўвання C і супраціўлення канала палявога транзістара ў адкрытым становішчы.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.