Вместо котельных - энергия солнца

Страницы работы

Содержание работы

Замест кацельнi — энергiя сонца

Гелiятэхнiка – гэта навука аб пераўтварэннi сонечнай энергii ў iншыя вiды энергii. Лiдарамi ў распрацоўцы сонечных энергетычных сiстэм з’яўляюцца Данiя, Германiя, Вялiкабрытанiя — краiны, якiя ў год атрымлiваюць сонца не больш за Беларусь.

Утылiзаваць усе сто працэнтаў атрымлiваемай сонечнай энергii пакуль чалавецтва не навучылася. Каэфiцыент карыснага дзеяння гелiяэнергетычных установак вагаецца ў прамежку ад 30 да 90 працэнтаў.

Увогуле сонечную энергiю можна выкарыстоўваць у некалькiх напрамках, асноўныя з якiх — атрыманне цяпла (нагрэву вады i паветра) i «здабыванне» фотаэлектрычнасцi.

Калi ж устанавiць фотаэлектрастанцыю ў Беларусi, яна будзе даваць энергiю ў 20—30 разоў даражэйшую, чым абыходзяцца зараз нам нашы кабельныя кiлават-гадзiны.

Выкарыстанне сонечнай энергii для нагрэву вады i паветра (як у прамысловасцi, так i ў быце) — перспектыўны для Беларусi накiрунак. Першыя крокi нашымi вучонымi былi зроблены яшчэ 30 гадоў таму, а ўшчыльную развiваць азначаную тэму пачалi з устанаўленнем незалежнасцi, калi цэны на энерганосьбiты пачалi расцi.

Гелiякалектар- гэта пласцiна са спецыяльным пакрыццём, унутры якой па каналах «бегае» цепланосьбiт. Iм можа служыць вада цi паветра.

Прымiтыўным прататыпам воднага калектара можна назваць жалезную трубу на дачы, у якой за дзень на сонцы награваецца вада. Аднак, паводле законаў фiзiкi, якiм бы спякотным нi было надвор’е, вада ў трубе не прагрэецца больш чым на 70 градусаў па Цэльсiю. Аднак у шэрагу сiтуацый бывае неабходна павысiць тэмпературу. Тады выкарыстоўваюць канцэнтратары. Гэта лiнзы цi парабалiчныя (парабалацылiндрычныя) люстры, якiя канцэнтруюць сонечныя промнi ў пучок невялiкага дыяметра. Калi на квадратны метр зямной паверхнi падае сонечны паток магутнасцю 1000 Вт, то, будучы сканцэнтраваным на 1—2 квадратных сантыметрах, ён зможа плавiць метал (каэфiцыент канцэнтрацыi будзе 1000—10000). Канцэнтратары выкарыстоўваюцца для вытворчасцi пары i для плаўкi металаў, аднак пакуль не маюць такога шырокага прымянення як гелiякалектары.

Газавыя i экалагiчныя праблемы прымусяць нас даволi хутка пераключыцца на маштабнае выкарыстанне нетрадыцыйных крынiц энергii.

Похожие материалы

Информация о работе

Предмет:
Экология
Тип:
Дополнительные материалы
Размер файла:
16 Kb
Скачали:
0