Минiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Установа адукацыi «Мiжнародны дзяржаўны экалагiчны |
Факультэт экалагiчнай медыцыны
Кафедра замежных моў
А. М. ШАБУНЬКА
Беларуская мова. Прафесiйная лексiка
Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя работы для студэнтаў-завочнікаў
Мiнск
2008
Метадычныя рэкамендацыі складзены выкладчыкам Шабунька А. М.
Метадычныя рэкамендацыі па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) прызначыны студэнтам завочнай формы навучання. Змяшчаюць асноўную вучэбна-метадычную і дадатковую літаратуру, выкарыстанне якой дапаможа студэнтам больш поўна і трывала засвоіць матэрыял, пытанні да заліку, варыянты кантрольных работ, рэкамендацыі і патрабаванні да іх выканання і афармлення.
Асноўная літаратура
1. Азарка В. У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік/ В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – 2-е выд. , выпр. і дап. – Мінск: БДПУ, 2005.
2. Міксюк Р. В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбны дапаможнік/ Р. В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2002.
3. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік/ В. А. Ляшчынская. – Мінск: БДУ, 2001.
4. Сямешка Л. У. і інш. Курс беларускай мовы/ Л. У. Сямешка, У. Р. Шкраба, З. У. Бадзевіч. – Мінск, 1996.
5. Антанюк Л. А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія: вучэбны дапаможнік/ Л. А. Антанюк. – Мінск, 2002.
Дадатковая літаратура
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994.
2. Лепешаў І. Я. і інш. Практыкум па беларускай мове: вучэбны дапаможнік/ І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. – Мінск, 2005.
3. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік/ Пад рэд. Л. М. Грыгор´евай. – Мінск, 1994.
4. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мінск, 1999.
5. Сучасная беларускай літаратурная мова: Лексікалогія, фанетыка, арфаграфія. – Мінск, 1993.
Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод славянскіх моў.
4. Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
5. Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
6. Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
7. Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
8. Лексікалогія. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы.
9. Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
10. Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
11. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
12. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
13. Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
Напісанне слоў асобна, разам і праз злучок.
15. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
16. Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
17. Самастойныя часціны мовы.
18. Службовыя часціны мовы.
19. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
20. Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
21. Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
22. Характарыстыка простага сказа.
23. Тыпы складаных сказаў.
24. Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
25. Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
26. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
27. Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
29. Адасобленыя члены сказа.
30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Рэкамендацыі і патрабаванні да выканання і афармлення кантрольнай работы
Кантрольная работа зяўляецца абавязковай часткай адукацыйнага працэса студэнтаў-завочнікаў.
Кантрольная работа выконваецца студэнтам самастойна ў вучнёўскім сшытку. На вокладцы сшытка неабходна пазначыць: ВНУ, факультэт, курс, нумар групы, прозвішча, імя і імя па бацьку студэнта.
У сшытку неабходна астаўляць палі (шырыней 2,5-3 см) для заўваг выкладчыка.
Варыянт кантрольнай работы вызначае выкладчык. Замена варыянта не дапушчальна.
Пры выкананні работы неабходна пісаць умову кожнага задання. Пісаць акуратным, разборлівым почыркам.
У канцы работы пазначаецца спіс выкарыстанай літаратуры (дапаможнікі, даведачныя выданні, розныя віды слоўнікаў).
Калі кантрольная работа выканана на нездавальняючую адзнаку, то яна вяртаецца студэнту на дапрацоўку і выпраўленне памылак.
Студэнты, якія не выканалі кантрольную работу да заліку не дапускаюцца.
ВАРЫЯНТ 1
1. Запішыце словы па-беларуску.
Черновик, республика, медицина, интервал, величина, минерал, семерка, спектральный, биогеосфера, радиационный, областной, поляризация, йодистый, ориентир, иммунитет, сердце.
2. Устаўце літары у ці ў
Па. . ночна-. . сходні, а. . дыенцыя, архівары. . с, ваку. . м, бра. . нінг, ла. . рэат, ва . . ніверсітэце, прамені . . льтрафіялетавыя, жанчына-. . рач, фа. . на, ігла. . колванне, сімпозі. . м, пасля . . ніі, . . сё-. . сё, дыназа. . р.
3. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.
Пачэс. . ны, бескарыс. . ны, мес. . ны, зайздрос. . ны, праяз. . ны, намес. . нік, кантрас. . ны, поз. . на, кос. . ны, міласэр. . насць, фарпос. . ны, шас. . наццаць.
4. Напішыце словы з вялікай або малой літары
(З,з)акон (А,а)рхімеда, (Б,б)еларускае (Б,б)арока, (М,м)агеланаў (П,п)раліў, (К,к)раіны (Б,б)алтыі, (А,а)дна (У,у)нцыя, (К,к)аўказская расліннасць, (П,п)аўночнае мора, (К,к)лятва (Г,г)іпакрата, (Д,д)ругі (З,з)акон (Т,т)эрмадынамікі, (Л,л)аўрэат (Н,н)обелеўскай (П,п)рэміі, (М,м)ележаў раман, (М,м)ележаўскія ідэі
5. Растлумачыць значэнні запазычаных слоў, з выдзеленымі складзіце сказы.
Рэабілітаваны, дырэктыва, аптымізм, біялогія, дыкцыя, антаганізм, заалогія, вібрацыя, камплімент, інфекцыя, ландшафт, рэстаўрацыя.
6. Устаўце прапушчаныя літары
П. . ліклініка, п. . ўнаўладна, св. . ечасова, п. . ўдзень, ст. . гадовы, выс. . каідэйны, гр. . маадвод, хвал. . падобны, сярэдн. . вяковы, Сярэдн. . вечча, мікр. . аўтобус, д. . брабыт, выс. . кародны, в. . далячэнне.
7. Зрабіць марфемны разбор слоў
Зеляніна, загадчык, падаконнік, перакладчыца, паднёманскія, раўніна, Міншчына, прыдарожны, закаўказскія.
8. Запішыце словазлучэнні па-беларуску
Читать про себя, смотреть за собой, определить по вкусу, писать по адресу, дом в пять этажей, видеть своими глазами, издеваться
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.