Стилистически анализ стихотворения "Вы чулі, як у Хатыні звоняць каміны?"

Страницы работы

3 страницы (Word-файл)

Содержание работы

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ ТРАНСПАРТУ

КАФЕДРА “БЕЛАРУСКАЯ I РУСКАЯ МОВА”

СТЫЛІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТУ.

ВЫКАНАЎ:                                                      ПРАВЕРЫЎ:

СТ. ГР. ЭМ-21                                                          ВЫКЛАДЧЫК

МIРОНЧЫК I.П.                                             КУРБАТАВА В.В

2002


Вы чулі, як у Хатыні

звоняць каміны?

Кроў у жылах стыне,

як слухаеш тыя званы..

Кроў у жылах стыне...

Слухаеш і маўчыш.

А наўкола - пустыня,

а наўкола - ціш.

Толькі адны каміны,

толькі адны званы,

толькі адны яны...

Дзінь – дзінь,

дзінь – дзінь – дзінь...

Што гэта звініць, Хатынь?

Тут звінелі сініцы і палазы,

і звінелі жаўранкі ў паднябессі.

Тут звінелі дзіцячыя галасы.

Тут звінелі дзявочыя песні.

Тут звінела пчала,

 і звінела піла,

і звінела каса,

    і звінела даёнка,

і звінелі, на радасць усяго сяла,

тут вясельныя бомы звонка.

Дзінь – дзінь,

  дзінь – дзінь – дзінь...

Што гэта звініць, Хатынь?

Што значаць яны, твае званы?

Ці гэта гучаць адгалоскі

той вёскі, што была да вайны,

той колішняй мірнай вёскі?.

Дзінь – дзінь...

     Паслухайце, ці не едзе

гэта вяселле недзе?

Ды хто ж нявеста і жаніх, калі нікога

      няма у жывых?

Дзінь – дзінь...

А гэта не коні ў жытным?

Ды коні патрэбны толькі

  жывым,

а мёртвым ніколі

не патрэбны коні.

Дзінь – дзінь...

А гэта не сырадой

цурчыць у даёнку з ценай

густой?

Не,

мёртвым сном у Хатыні

спяць усе гаспадыні.

Дзінь – дзінь...

А гэта не юны смех,

не голас дзіцячых забаў і ўцех?

Не, спалены ўсе дзеткі,

спалены ўсе малалеткі.

Дзінь – дзінь,

дзінь – дзінь – дзінь...

Што гэта звініць, Хатынь?

Што значыць тваіх каміноў

перазвон?

Ці гэта звініць: твой вечны сон?

Ці, можа, у гэтым зване -

вечнае тваё бяссонне?

Дзінь – дзінь,

дзінь – дзінь – дзінь...

3віняць, як калісь, на ўсю сваю сінь

сініцы і жаўрукі. ':

Але не чуе ніхто іх

«дзінь - дзінь».

Ніхто не глядзіць з-пад рукі.

Узялі ў Хатыні слых,

зрабілі глухімі усіх.

Узялі у Хатыні зрок,

далі Хатыні змрок...

Стаяць, як калісь, усцяж каміны,

там, дзе былі двары.

Але не дымяць, а звіняць яны,

звіняць ад зары да зары.

Дзіуныя гэтыя каміны!

Дыміць бы весела ім,

грэць бы неба духам жылым,

цяплом жывым, а яны...

Ды ў гэтым няма іх віны,

rэта віна вайны,

rэта віна вайны.

Гэта яна,

вайна,

дала камінам званы.

(А. Вярцінскі. «Хатынскія званы»)


Стылістычны аналіз тэксту.

Гэты верш па сітуацыі моўных зносін можа сустрэцца ў якім-небудзь зборіку вершаў ці часопісе. Таксама гэты верш можа быць прачытаны ў якой-небудзь радыёперадачы.

У вершы выяўляецца адзінства камунікатыунай і эстэтычнай функцыі мовы. Пра Хатынскую. траrедыю паэт pacказвае вобразнымі сродкамі. Гэта - метафары: Узялі ў Хатыні слых, зрабілі глухімі ўcix. Узялі ў Хатыні зрок, далі Хатыні змрок...; фраземы: кроў стыне; перыфразы: вечны сон; антытэза: Ды коні патрэбны толькі жывым, а мёртвым ніколі не патрэбны коні; мнаrазначныя словы: звінелі сініцы і палазы, звінелі жаўранкі, звінелі дзіцячыя галасы, звінелі песні, звінела пчала, звінела піла, звінела каса, звнела даёнка, звінелі бомы. Памяншальна-ласкальныя формы назоунікау ( дзеткі, малалеткі ) на фоне нейтральнай лексікі вылучаюцца, акцэнтуюцца: Спалены ўсе дзеткі, спалены ўсе малалеткі. 24 разы паўтараюцца ў вершы словы, гукава і семантычна блізкія да слова звон: званtць, звінець, перазвон; rэта лексічнае rняздо дапаўняецца паэтычным сінонімам бомы. Сінтаксіс верша эмацыянальна насычаны, экспрэсіўна напружаны. Ужываюцца сказы-звароты: Вы чулі, як у Хатыні звоняць каміны?; сказы са звароткамі - неадушаўлёнымі назоўнікамі: Што гэта звініць, Хатынь?; сказы з адмаўленнем: А гэта не сырадой цурчыць у даёнку э пенай густой? Не, мёртвьем сном у Хатьені спяць усе гаспадыні; лексічныя паўторы: Дзінь – дзінь, дзінь – дзінь – дзінь... Толькі адны каміны, толькі адны званы, толькі адны яны...; сказы няпоўныя, недасказаныя: Кроў у жылах стыне... Слухаеш і маучыш. А наўкола -пустыня, а наўкола – ціш; пытальныя сказы: Што значыць тваіх каміноў перазвон? Ці гэта звініць твой вечны сон? Ці, можа, у гэтым звоне – вечнае тваё бяссонне? Ды хто ж нявеста і жаніх, калі нікога няма ў жывых?

Стыль тэксту – мастацкі.

Похожие материалы

Информация о работе