Выгаднае геаграфічнае становішча Новагародскай зямлі асабліва дало знаць сябе ў сярэдзіне ХІІІ ст. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Русь, Польшчу і Прыбалтыку – крыжацкая агрэсія і мангольскае заваяванне,– Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. І таму яно ў сярэдзіне ХІІІ ст. служыць прыстанкам для прадстаўнікоў насельніцтва многіх абласцей Усходняй Еўропы, якія ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з усходу і захаду. Прыліў новага насельніцтва выклікаў яшчэ большае развіццё прадукцыйных сіл гэтай зямлі.
Выключна важнае значэнне не толькі для Новагародскай зямлі, але і для ўсёй Беларусі мела тое, што яна не ведала мангола-татарскага пагрому і панавання. Як вядома, апошнія перарвалі і замарудзілі працэс палітычнага аб’яднання рускіх і ўкраінскіх земляў, падарвалі іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб’яднанне не было перапынена, а яе прадукцыйныя сілы не толькі не былі падарваны, але ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.
Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася бесперашкодна, што было прычынай яе высокага ўзроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.
Высокае эканамічнае і культурнае развіццё, прыліў новага насельніцтва, далейшы рост прадуцыйных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады - усё гэта павялічвала палітычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншых гістарычных абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым цэнтрам кансалідацыі беларускіх земляў і балцкіх плямёнаў, што знаходзіліся сярод іх.
Сапраўднае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы паказваюць многія факты. Гэта і тое, што Яраслаў Мудры ў 1040-1044 г.г. разбіў Літву на палях слонімскіх і ў выніку гэтага збудаваў Новагарадок, і тое, што менскі князь Валадар Глебавіч у 1159 г. "хадзіў у лясах пад Літвою", а ў 1161 г. сілаю яе разбіў свайго праціўніка, і тое, што ў 1190 і 1193 г.г. Рурык Расціславіч з Пінска сабіраўся ісці на Літву, і тое, што атрада "літвы" ў 1246 і 1247 гг. нападалі на Валынь праз Пінскую зямлю і вярталіся праз яе, – усё гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, што Старажытная Літва ў ХІІ -ХІІІ ст.ст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні. На гэтае ўказвае і наяўнасць тут тапонімаў "Літва" (у Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах).
На падставе сказана можна арыенцiровачна вызначыць межы знаходжання Старажытнай Лiтвы памiж Менскам i Наваградкам з усходу на захад i памiж Маладзечнам i Слонiмам з поўначы на поўдзень[14]. Яна ўрэзвалася клiнам памiж Полацкай, Турава-Пiнскай i Новагародскай землямi i побач з iмi з’яўлялася гiстарычнай вобласцю Беларусi. Пры аб’яднаннi гэтых абласцей Лiтва не магла не ўвайсцi ў склад тэрыторыi Беларусi як адна з складнiкаў. Такое геапалiтычнае становiшча Старажытнай Лiтвы i растлумачвае, чаму яна ў сярэдзiне ХIII ст. апынулася ў фокусе палiтычнага супернiцтва суседнiх земляў , якiя iмкнулiся заваяваць яе, што было першым звяном у пашырэннi iх улады на iншыя землi. У гэтым супернiцтве i атрымаў перамогу Новагародак, якi стаў цэнтрам утварэння новай дзяржавы
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.