Новая технология по доставке контента

Страницы работы

3 страницы (Word-файл)

Содержание работы

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ТРАНСПАРТУ”

Кафедра беларускай і рускай моў

Стылістычны аналіз тэкста

Выканаў

студэнт групы ЭМ-22

Громаў Я.А.

Праверыў

выкладчык

Курбатава В.В

Гомель, 2004

Новая тэхналогія па дастаўцы кантэнту

Кампанія PlayFon запусціла ў камерцыйную эксплуатацыю новую для рынку забаўляльных паслуг тэхналогію PLAYcash, якая шматкратна спрашчае працэс дастаўкі кантэнту карыстальнікам мабільных тэлефонаў.

Гэтая тэхналогія выключае адпраўку складаных кодаў на кароткія нумары і дазваляе карыстальніку мабільнага тэлефона атрымаць доступ да кантэнту (мелодый, лагатыпаў, Java-гульняў, слайд-шоў і відэаролікаў) шляхам звычайнага серфінгу на дысплеі свайго тэлефона па каталозе прадуктаў, рэалізаваным у выглядзе WAP-сайта, і імгненнай загрузкі прадукта без адрыву на дасланне premium-SMS. Прынцып дзеяння PLAYcash даволі просты. Уладальнік мабільнага тэлефона дасылае SMS-паведамленне, напрыклад, з тэкстам  PLAY, на нумар 1717 і гэтым дзеяннем папаўняе баланс свайго віртуальнага рахунка ў сістэме правайдэра PLAYcash. У паведамленні, якое прыходзіць у адказ кліент атрымлівае спасылку для доступу да каталога мабільнага кантэнту і ўнікальны PIN-код, які замацаваны непасрэдна за нумарам мабільнага тэлефона, што дазваляе пазней мець аўтарызаваны доступ да загрузкі выбранага кантэнту. Выбіраючы з прапанаванага на WAP-сайце асартыменту кантэнт, кліент дадае ў “кошык” прадукт, які яму спадабаўся. PLAYcash аўтаматычна вызначае сумяшчальнасць гульні, мелодыі, карцінкі, слайд-шоў ці відэа-роліка з канкрэтнай мадэлью тэлефона. У персанальным “кошыку” паказаны спіс выбранага кантэнту, кожны пункт з якога можна загрузіць у тэлефон паўторна, што вырашае вельмі частую праблему з недасланымі SMS са спасылкамі ці абрывам сувязі. Тэхналогія PLAYcash значна спрашчае працэдуру выкарыстання платных забаўляльных паслуг для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Па прагнозаў аналітыкаў кампаніі, новы сэрвіс дастаўкі кантэнта будзе досыць запатрабаваным як на расійскім, так і на замежных рынках мабільных забаў, што сур'ёзна павялічыць колькасць патэнцыяльных кліентаў PlayFon.

Аналіз:

Гэты тэкст можна знайсці ў навукова-папулярных газетах і часопісах, якія разлічаны на карыстальнікаў інфармацыйных і тэлекаммунікацыйных тэхналогій. Тэкст распавядае пра новую распрацоўку ў сферы мабільнай сувязі.

Механізм работы новага сэрвісу тлумачыцца праз узаемадзеянне ўжо вядомых чытачу тэхнічных сродкаў.

Асноўнымі стылёвымі рысамі тэксту з’яўляюцца: дакладнасць, паслядоўнасць, даказнасць, лаканічнасць выкладу, акрэсленасць у падачы інфармацыі, адсутнасць тэрмінаў вузкага ўжывання (тэрміны, якія ўжываюцца ў тэксце  шырока ўжываюцца неспецыялістамі), маюцца вобразныя формы.

Названыя стылёвыя рысы раскрываюцца пры дапамозе наступных сродкаў: марфалагічных – ужываюцца займеннікі (яна, які); лексічных – словы ўжываюцца, як у прамым (вызначае сумяшчальнасць), так і ў пераносным сэнсе (запусціла ў эксплуатацыю, дазваляе атрымаць, замацаваны за нумарам, “кошык”). Мове ўласціва ужыванне агульнавядомых спецыяльных тэрмінаў (Java-гульні, WAP-сайт, SMS-паведамленне, PIN-код, серфінг, кантэнт). Для гэтаму тэксту характэрна ўжыванне запазычаных слоў (камерцыйны, віртуальны, мабільны, тэлефон, аўтаматычна, правайдэр, кантэнт, слайд-шоу, відэаролікі); сінтаксічныя – у тэксце сустракаюцца простыя, складаназвязаныя і складаназалежныя сказы. Усе сказы развітыя ў асноўным азначэннямі ці акалічнасцямі.

У тэксце маюцца агульныя назоўнікі (кампанія, паслуга, тэхналогія, кантэнт, тэлефон), уласныя назоўнікі (PlayFon, PLAYcash). У гэтым тэксце ўласныя назоўнікі напісаны без перакладу і транслітарацыі, бо яны з'яўляюцца гандлёвымі маркамі. Таксама ў тэксце сустракаюцца аддзеяслоўныя назоўнікі (адпраўка), прыметнікі (камерцыйны, віртуальны, мабільны, унікальны), дзеясловы (запусціла, спрашчае, выключае, дасылае, мець), дзеепрыметнікі (забаўляльны, рэалізаваны, замацаваны), дзеепрыслоўі (выбіраючы), прыслоўі (пазней).

Усё вышэй напісанае дазваляе зрабіць выснову пра тое, што дадзены тэкст належыць да навукова-папулярнага стылю.

Похожие материалы

Информация о работе