Маючы, перэд вачыма глаўную сваю мэту: заснаваць незалеж-нае зусім гасударство, Вітоўт хацеў устанавіць асобнаго мітрополі-та для Беларусі, заснаваць націонапьную цэркву, незалежную ад ма-скоўскай мэтрополіі. Дзеля гэтаго ў 1416 гаду з'ехалося беларускае духавенство на сабор у Новагрудак, і тут Вітоўт выдаў акружную грамату, ў каторай так пісалося: „мы, хоцячы, штобы ваша вера не меншыла, ні угібала, і цэрквам вашым бы строене было, учынілі есьмо так мітрополіта, збором, на кіеўскую мітрополію, штобы ру-ская чэсць уся стаяла иа рускай зямлі".
Першым беларускім мітрополітам быў Грыгор Цымвлак. Мі-трополіты больш за усё жылі ў Вільні.
У гарадох Вітоўт садзіў рэмеснікоў і гандляроў, даючы ім ро-зные „прывілеі", каб развіць у краю уселякі промысел і гандэль. Кожны мір с суседнімі гасударствамі Вітоўт выкарыстываў на па-шырэньне краёваго гандлю. Каб аблегчыць і расшырыць гандэль, Вітоўт будаваў новыо дарогі і масты иа рэках, прасекаў безканеч-ные лесы.
Пад канец свайго жыцьця Вітоўт выпоўніў усе свае жэданьня. Сілу крыжацкую ў бітве пад Грунвальдам Вітоўту удалося зусім эламаць; с татароў патрапіў зрабіць спакойных суседзёў, самаволь-ства князёў удзельных і баяр—супакоіў. Устанавіўшы справедлівые суды срогіе ваенные парадкі; разшырыўшы гандэль; падняўшы хле-баробство, устанавіўшы шырокую свабоду веры,—Вітоўт мог чэкаць награды за свае труды.
Загранічные зносіны Вітоўта былі самые найлепшые. Маскоўскі князь Васіль прыходзіўся Вітоўту ўнукам; князі Разанскі, Тверскі і др. называюць яго панам і гаспадаром сваім. Чэхія хочэ аддаць яму сваю карону. Папеж назначае яго апекуном Рыжскаго архіепіскопства. Ім-ператар Зыгмонт у лістах сваіх радзіць Вітоўту каранавацца на Лі-тоўска-Рускаго караля. Вітоўт гэтаго і дабіваўся. На водохрышчэ 1429 г. запрасіў ён к сабе ў Луцк гасьцей з усей Эўропы. Зьехалі-ся: Ягайло, кароль польскі з дваранамі; Васіль, князь маскоўскі;
вялікі магістр крыжацкі; паслы ад імператара грэцкаго; пасол ад Папежа; мітропопіт маскоўскі Фотій; Імператар Рымскі з багатай сьвітай. Пішіуць летапісы, што кожны дзень выходзіло на пачастун-кі госьцям 700 бочэк віна, мёду, піва; 700 быкоў і кароў; 1400 ба-раноў; 100 зуброў; 100 кабаноў; 100 лосёў. Госьці банкетовалі ў Луцку 7 тыднёў.
На каранацію Вітоўта глаўные асобы, ад каторых гэта залежало,— Папеж і Рымскі імператар—згаджаліся, але праціўны гэтаму былі палякі. Успамянуты выжэй Збігнев Олесьніцкі, біскуп кракоўскі, усімі сіламі стараўся гэтаму перэшкодзіць. І он прычыніўся да таго, што каранацію адлажылі на пазьней, і госьці раз'ехаліся, умовіўшы-ся з'ехацца ізноў у 1430 гаду. Кракоўскі біскуп, баючыся, што пе-рэламаць Вітоўта не удасцца яму, угаварыў Ягайлу адступіць Вітоў-ту польскую карону. Але Вітоўт не пагаліўся на польскую карону. І он жэдаў бачыць Літоўска-Рускае гасударстно зусім незалежным, і толькі гэтай кароны хацеў.
На другі год зьезд ізноў сабраўся ў Троках. Усе госьці сабра-ліся, апрача Імператара Рымскаго Зыгмонта, каторы паслаў карону Вітоўту з нарочнымі пасламі. Але Збігнев Олесьніцкі, падпільнаваў-шы паслоў, адабраў у іх карону. Летапісь кажэ: „І ляхове, не жы-чыўшы короны Літве, корону от ніх (паслоў) тую адабраўшы і раз-секшы ее на полы, прыложылі ко коруне біскупа краковскаго, ка-торая і цепер пры замку і косьцеле сьв. Станіслава ёсць".
Вітоўт быў хворы. Гэтай новай неўдачы ён не перэнёс і 27 лі-стапада 1430 году памёр.
На зьездах каранацыйных Вітоўта, апрача каранаціі яго, разбі-ралося такжэ пытаньне аб тым, як пагадзіць цэрквы Усходнюю-Правослаўную з Заходняй-Каталіцкай. Імператар Зыгмонт раіў зра-біць цэркоўную унію (злучыць цэрквы у адно). Гэтае ж самае пы-
таньне разьбіралося і раней ешчэ на зьездах Беларускаго духавен ства ў Новагрудку і Мінску.
Пры Вітоўце Беларусь аддыхнула лягчэй. Дрэнна было пры ім князём і бая-рам, апе народу лепей жы-лося.
Толькі усьпеў памерці Вітоўт, як ізноў пачаліся самавольные войны, перш меж Скіргайлам і Сьвідры-гайлам, а пасыля меж Сьві-дрыгайлам і Зыгмонтам.
Калі быў выбран на Вя лікакняжэцкі пасад Літвы і Русі Казімір Ягайловіч край ізноў пачаў прыходзіць у парадак. Казімір завёў роз-ные новые законы, каторые зьменілі зусім гаспадарку краю. Але з гэтаго часу асобная гісторыя Беларусі канчаецца: гэта старонка па-чынае жыць агульным жыць-цём перш Літвы і Русі, а с 1569 году і Польшчы. Пачы-наюцца часы штучнаго зблі-жэньня, фапьшывай дружбы разам с сваркамі, недаразу-меньнямі і абапольнай няве-рай. Змаганьне за незалеж-насць цягнецца ешчэ 139 га доў. у 1569 г. Літоуска-Ру-скае гасударство палітычна памірае.
v Кароткая гісторыя Беларусі, В.Ю. Ластоўскі, Мн., “Універсітэцкае”, 1993 г.
v Гісторыя Беларусі, Ю.Л. Казакоў, вучэбны дапаможнік, Мінск, 1999г.
v Арлоў У.А., Асветніцтва з роду Усяслава, Мн., 1989г.
v Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, Мн., 1971 г., Т.4, с. 395.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.