Анализ текста "Кажуць, што чалавек ужо нараджаецца патрыётам"

Страницы работы

2 страницы (Word-файл)

Содержание работы

Кажуць, што чалавек ужо нараджаецца патрыётам. Можа гэта і так. Толькі патрыятызм абавязкова трэба развіваць і ўмацоўваць. Гэтае паняцце шматграннае, але грунтуецца на любові да роднай зямлі, роднай культуры і роднай мовы.

Вобразна кажучы, сітуацыя з беларускай мовай у нашай краіне нагадвае няякасную печку ў сялянскай хаце, якую зрабій кепскі пячнік. Дровы ёсць, агонь ёсць, а не гарыць – цягі няма. І дарэмна прыдумваць нейкае штучнае паддувала. Поспеху не будзе. Так і з мовай. Не трэба штучнага, прымусовага. Трэба стварыць тую самую цягу, прычым на дзяржаўным узроўні. Складнікамі гэтай цягі могуць стаць у першую чаргу беларускамоўныя ВНУ і сярэднія спецыяльныя навчальныя ўстановы, справаводства на роднай мове, адпаведнае вітрыннае аздабленне ў магазінах і на вуліцах гарадоў і, вядома ж, наша тэлебачанне і радыё.

Але я аптыміст па натуры. І гэты аптымізм умацоўваецца, калі наведваю тэатр імя Янкі Купалы, чытаю беларускіх класікаў, слухаю сапраўды беларускія гурты, калі бываю на сталічным чыгуначным вакзале, дзе беларускамоўнае (у значнай ступені) афармленне нікому не стварае нязручнасцяў, а з’яўляецца адмысловай візітоўкай краіны. А можа, гэта сімвалічна? Кажуць, з вакзала пачынаецца дарога. Можа і “паедзем”?..  

Аналіз тэксту

Гэты тэкст быў надрукаваны ў часопісе “Наша ніва”. У ім гаворыцца аб тым, у якім стане знаходзіцца зараз беларуская мова. Тэкст фарміруе светапогляд чытача і ўзнімае праблему месца беларускай мовы ў грамадскім жыцці.

Асноўнымі стылявымі рысамі тэксту з’яўляецца даходлівасць, агульназразумеласць, вобразнасць і эмацыянальнасць.

У тэксце выкарыстоўваюцца агульнаўжывальная лексіка, акая абазначае назвы прадметаў, з’яў, паняццяў: чалавек, любоў, родная культура і мова; якасцей: штучнае, прымусовага і інш.; дзеяння і стану: развіваць, умацоўваць. тут можна сустрэць грамадска-палітычную лексіку: патрыёт, паняцце. Можна знайсці адназначныя (магазін, кепскі, дровы, поспех) і мнагазначныя (мова, зямля, культура) словы. Сустракаюцца словы як у прамым (чалавек, мова, радыё, тэлебачанне), так і ў пераносным (умацоўваецца) значэнні. Такое ўжыванне слоў робіць думку больш нагляднай і вобразнай.

У тэксце прысутнічаюць уласныя (Янка Купала) і агульныя (мова, чалавек) назоўнікі. Ёсць канкрэтныя (пячнік, хата) і абстрактныя (любоў, сімвалічна, афармленне) назоунікі. Усё гэта дае магчымасць уявіць тое, пра што ідзе гаворка ў тэксце, надае тэксту прадметна-апісальны характар.

Выкарыстанне прыметнікаў (няякасную печку, сялянская хата, штучнае паддувала) надае тэксту апісальны характар.

Сінтаксіс дадзенага тэктсту характаразуецца наяўнасцю сказаў з прамым (“Кажуць, што чалавек ужо нараджаецца патрыётам.”) парадкам слоў. У тэксце прысутнічаюць простыя сказы з аднароднымі членамі (“Не трэба штучнага, прымусовага.”), ёсць складаназалежныя сказы (“Гэтае паняцце шматграннае, але грунтуецца на любові да роднай зямлі, роднай культуры і роднай мовы.”) і складаныя бяззлучнікавыя сказы (“Трэба стварыць тую самую цягу, прычым на дзяржаўным узроўні.”). Бяззлучнікавыя сказы надаюць легкасць і натуральнасць.

Усё вышэй адзначанае указвае на тое, што дадзены тэкст напісаны публіцыстычным стылем.

Похожие материалы

Информация о работе