Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 40

Палажэнне аб структуры падраздзялення зацвярджаюцца дырэктарам.

За саўгасамі замацована зямля, пабудовы, жывёлы (гл. З-н “Аб прадпрыемствы”)

Калгасы (с/г-чы вытворчы кааператыў з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, створанай грамадзянамі на аснове дабраахвотнага членства для сумеснай дзейнасці па вытворчасці, пераапрацоўцы, збыту с/г прадукцыі і іншай незабароненай з-вам дзейнасці. Калгас мае назву на двух мовах. Указ № 49 ад 2.02.2001 г. “Аб некаторых пытаннях арганізацыйна-прававога забеспячэння дзейнасці калгасаў – зацвердае прыкладны статут Канстытуцыя. Канстытуцыя мае пячатку, рахункі, з’яўляецца юрыдычнай асобай.

Органы кіравання:

1)Вышэйшы – агульны сход, які датычыцца дзейнасці калгаса:

а)Зацвярджае статут калгаса, уносіць змяненні і дапаўненні;

б)Выбірае членаў праўлення (управы), членаў рэвізійнай камісіі, прымае рашэнні аб спыненні іх паўнамоцтваў.Упраўленне і камісія выбіраецца на 3 гады;

в)Выбірае тайным і адкрытым галасаваннем старшыню калгаса на 3 гады, які адначасова з’яўляецца старшынёй праўлення.

Кандыдат на пасаду старшыні калгаса вылучаецца раённым выканаўча-распараджальным органам (упраўленне с/г і харчаваннем).

Магчыма вылучыць некалькі кандыдатур. З выбраным старшынёй з раённага выканаўча-распараджальнага органа заключаецца кантракт.

Праўленне калгаса (выканаўчы орган) выбірае са свайго складу намеснікаў стыршыні на зацвяджэнне агульнаму сходу.

Праўленне ўносіць прапановы аб прызначэнні галоўных спецыялістаў калгаса, галоўнага бугалтэра і аб вызваленні іх; ажыццяўляе прыём у члены калгаса і заключае працоўныя дагаворы; заключае дагаворы з вытворчамі падраздзяленнямі калгаса, зацвярджае штатны расклад калгаснай, службовай інструкцыі.

Рашэнне праўлення калгаса падпісваюцца старшынёй. Агульны сход склікаецца па неабходнасці не радзей 2-х разоў на год. Пасяджэнні праўлення склікаюцца па неабходнасці не радзей аднаго раза на месяц.

Для кантролю за выкананнем статута калгаса, прыняцця ўнутраных распараджэнняў, фінансавых дысцыплін агульны сход выбірае рэвізійную камісію, якая з ліку сваіх членаў выбірае старшыню камісіі.

Дзяржава кіруе калгасы метадам рэкамендацый і прапаноў.

Грамадскае кіраванне калгасам:

1.   Раённыя і абласныя саветы калгасаў. Узначальваюцца старшынёй, ёсць прэзідыум.

2.   Раённыя і абласныя аграрныя саветы, беларускі рэспубліканскі аграрны саюз.

Адміністратыўная адказнасць за правапарушэнні ў галіне с/г вытворчасці наступае па главе 9-ай арт.97-105 КАП.

Зараз ідзе рэфармаванне комплекса. Дрэнна працуючыя прадпрыемствы далучаюцца да добрых.

Кіраванне ў галіне аховы прыроды.

Стан акружаючага асяроддзя з’яўляецца адной з найбольш важных сацыяльна-эканамічных праблем; прама ці ўскосна закранаючых інтэрэсы кожнага чалавека.

Ва ўсіх краінах (развітых) свету экалагічная інфармацыя – прадмет асаблівай увагі афіцыйных улад усіх узроўняў, грамадскіх рухаў, палітычных партый, СМІ. Гэта зразумела, так як абарона навакольнага асярддзя з’яўляецца адной з галоўных праблем для ўсяго чалавецтва.

Асноўныя прычыны экалагічнага крызісу:

1.    Неадпаведнасць паміж патрэбамі насельніцтва Зямлі і рэсурсамі прыроды, якія спусташаюцца.

2.    Паніжэнне стабільнасці біясферы.

3.    Пагаршэнне генафону чалавека.

4.    Парніковы эфект.

Для паслаблення крызіснай сітуацыі патрабуецца вырашыць шэраг задач. Яны вырашаюцца на міжнародных экалагічных форумах (ААН:

1.   Канферэнцыя ААН па навакольным асяроддзі і развіццю ў Рыа-дэ-Жанэйра ў чэрвені 1992 года паказала, што нельга разгледжваць навакольнае асяроддзе і сацыяльна-эканамічнае развіццё ізалявана.

2.   У лістападзе-снежні 1997 г. ў горадзе Кіота (Японія) праходзіла канферэнцыя па ахове прыроды (5 тысяч прадстаўнікоў ад 170 краін).

Канферэнцыя абмяркоўвала праблемы глабальнага змянення клімату ў выніку парніковага эфекту, які ўтвараецца з забруджанасці адходамі вытворчасці. Было падпісана пагадненне аб скарачэнні выкідаў газаў, якія паскараюць тэмпы глабальнага пацяплення, аднак вынікаў перамовы не далі.