Адміністратыўнае права: Курс лекцый (Тэмы 1-17: Дзяржаўнае кіраванне і выканаўчая ўлада. Кіраванне галінамі народнай гаспадаркі), страница 13

7.  Мін-вы РБ, дзяржаўныя камітэты, парадак утварэння, кампетэнцыя. Прававы статус мін-ра РБ.

8.  Мясцовыя органы. Віды, прававы статус.

Літ-ра: глядзець раней + Палажэнне аб мін-ры (зацверджанае указам № 475 ад 12.11.95 г.; з-н аб прадпрыемствах ад 14.12.90 г.; Палажэнне аб адм-цыі прэз-та № 97 ад 23.01.97 г.); з-н аб прэз-це РБ ад 7.07.97 г.; з-н “Аб асновах службы ў дзярж. апараце” 1993 г.

1.   Паняцце органаў в/у вытворнае ад прынцыпу падзела ўлад, а змест паняцця вызначаецца ўласцівасцямі самой улады. Гэта разнавіднасць дзяржаўнай улады, а з другога боку – суб’екты в/у, прызнаныя забяспечваць яе фармальную і фактычную рэалізацыю. Яны ажыццяўляюцца спецыфічна па зместу і метадам дзяржаўную дзейнасць – дзяржаўнае кіраванне, з’яўляючыся такім чынам органамі дзярж. кіравання.

Для выканання ўскладзеных функцый органы в/у надзелены дзяржаўна-уладарнымі паўнамоцтвамі, рэалізуемымі ў характэрных для гэтых органаў прававых формах. У межах сваёй кампетэнцыі, яны выдаюць прававыя акты і забяспечваюць іх выкананне.

      Асаблівасці органаў в/у:     

1.  Ажыццяўляюць дзейнасць, якая па свайму юрыдычнаму зместу з’яўляецца выканаўчай і распарадчай.

2.  У адпаведнасці з заканадаўствам яны валодаюць дзяржаўна-уладарнымі паўнамоцтвамі, у тым ліку і па выданню прававых актаў і іх рэалізацыі.

3.  Падзаконнасць дзейнасці органаў в/у – найважнейшы момант у іх прававым палажэнні. Ва ўсёй сваёй дзейнасці яны павінны выкрнваць патрабаванні Канстытуцыі, з-наў, дэкрэтаў, указаў, у межах сваёй кампетэнцыі садзейнічаюць іх выкананню іншымі органамі.

4.  Фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту. Яны з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, валодаюць цывільнай праваздольнасцю.

5.  Правы органаў в/у гарантуюцца Канстытуцыей, прэзідэнтам (кіраўніком дзяржавы), нарматыўна-прававымі актамі (устанаўленне іх статусу).

6.  У якасці іх арганізацыйных гарантаў выступаюць: Прэзідэнт, органы, вырашаючыя пытанні ўтварэння адпаведных органаў, органы пракуратуры.

7.  Абарона правоў органаў в/у можа ажыццяўляцца судом.

8.  За неспрыяльныя вынікі дзейнасці органы нясуць адказнасць.

2.   Органы выканаўчай улады можна класіфікаваць па шэрагу прыкмет:

У залежнасці ад дзяржаўнага упарадкавання, арганізацыйных форм, характару кампетэнцый, парадку вырашэння падведамственых пытанняў.

Па арганізацыйна-прававых формах:

1.  Урад (Савмін).

2.  Міністэрствы.

3.  Дзяржаўныя камітэты.

4.  Камітэты пры дзяржаўных камітэтах і мін-вах.

5.  Службы і аб’яднанні.

6.  Галоўныя упраўленні і упраўленні.

7.  Дэпартаменты.

8.  Інспекцыі.

9.  Выканкамы.

10.  Мясцовыя адміністрацыі.

11.  Аддзелы, упраўленні.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй (арт. 106) выканаўчую уладу ажыццяўляе урад –Савмін – цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання. Гэты яго статус замацаваны у законе “Аб савеце міністраў”.

У з-не “Аб савеце міністраў” у арт. 12 дано вызначэнне міністэрства, дзяржаўнага камітэта, камітэта пры дзяржаўным камітэце.

Ва ўказе прэзідэнта № 30 ад 1.01.97 г. “Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду РБ”.

26 мін-ваў, 19 дзяржаўных камітэтаў. Пералічаны аб’яднанні 16 адзінак. (Беларуская чыгунка, Белбытсаюз, Белкаапсаюз, Канцэрн Белхімнафтапром, Белтрансгаз).

Па характару кампетэнцыі:

1.  Агульнай

2.  Галіновай

3.  Міжгаліновай

4.  Унутранай кампетэнцыі

Агульнай – урад (Савмін), выканкамы, мясцовая адміністрацыя.

Галіновай – міністэрствы.

Міжгаліновай – дзяржаўныя камітэты (дзяржаўны падатковы камітэт; дзяржаўны патэнтны камітэт; дзяржаўны камітэт па зямельным рэсурсам, геадэзіі, картаграфіі); міністэрствы (фінансаў, эканомікі, працы).

Унутрыгаліновай – кіруюць даручанымі участкамі работы ў межах тэрыторый (рэгіёнамі ўнутры міністэрств).

Па парадку вырашэння падведзеных патанняў:

1.  Калегіяльныя

2.  Адзінаначальныя

Калегіяльныя – гэта арганізавана і юрыдычна аб’яднаныя групы асоб, якім належыць прыярытэт у прыняцці рашэнняў па ўсіх пытаннях кампетэнцыі органаў.