Ахова прыроды. Ахова атмасфернага паветра. Ахова расліннасці. Радыёактыўнае забруджванне, страница 7

— Цсляханскі; 6 - КупалаўскІ; 7 - Міжазсрны; 8 - Блакітныя азёры; 9 — Прылуцкі; 10 -Свіцяэянскі; // — Белае; 12 - Мазырскія яры; 13 - Асвевскі; 14 - Казьянскі; IS Налібоцкі; 16 - СерыкаускІ; 17 - Чачзрскі; 18 — Ленінскі; 19 - Прошыцкія Балоты; 20 - За-азер'е; 21 — Выганашчянскае; 22 - Балота Мох; 23 - Ельня; 24 - Чарэмшыца; 25 - Глубо-кае-Чарбамысля; 26 — Вялікае Астравітя: 27 — Сосна; 28 - Крывое;20 - Доўгас; 30- Бслас. 31 — Сапоцкінскі; 32 - Гожаўскі; 33 - Парэцкі; 34 — Слонімскі; 3S - Барянавіцкі; 36 -Міхалінскв-Бяроэаўсю; 37 - Радастзўскі; 38 - Жыткавіцкі; 39 - Буда-Кашалёўскі; 40 - Вет-ка?скі; 41 - Шабрынскі; 42 - Чачзрскі; 43 - Зяпольскі; 44 ~ Мошна; 45 - ЧысцІк; 46 -Чэрнеўскі; 47 — Дэянісаўскі; 48 - Юхавіцкі; 49 - Вялікае Балота; SO - Фаміно;5/ - Лонн.' 52 — Забалацце; S3 - Дубатоўскае; 54 - Амяльнянскі; 55 - Копыш; 56 - Мацеевіцкае; 57 -ФалІцкІ Мох; 58 - Борскі; 59 - ЯлоўскІ; 60 - Букчанскі; 61 — Бабінец; 62 - Чырковіцкі; Й.» -Ссляхі; 64 — КяЯкл скІ; 65 - Вусцс Лані; 66 - Лябяжы; 67-Антонава; 68 - Коласаўскі;

б«-Дзікае най прасторы з усімі прыроднымі аб'ектамі выключаюцца са сферы гаспадарчай дзейнасці. Іх асноўнымі задачамі з'яўляюцца: захаванне эталонных (найбольш тыповых) для дадзенай тэрыторыі прыродных участкаў з усёй савакупнас-цю складаючых іх кампанентаў; назіранне за прыроднымі працэсамі і з'явамі; ахова, аднаўленне і ўзнаўленне каш-тоўных відаў прыродных рэсурсаў або аб'ектаў расліннага і жывёльнага свету; распрацоўка пытанняў рэканструкцыі флоры і фауны і комплексу іншых прыродаахоўных праблем; культурна-асветніцкая і прапагандысцкая работа і г. д.

Першы ў Беларусі запаведнік — Бярэзінскі быў створаны ў 1925 г., а ў 1979 г. ён атрымаў статус міжнароднага біясфернага. Асноўным прызначэннем яго ў час арганізацыі былі ахова і развядзенне баброў у паўночнай частцы Беларусі на тэрыторыі Лепельскага, Докшыцкага і Барысаўскага р-наў. Плошча запаведніка 76,2 тыс. га. Яго флора налічвае больш за 600 відаў вышэйшых раслін, фауна — 52 віды мле-какормячых, 197 відаў птушак, 5 відаў паўзуноў, 8 відаў земнаводных, 33 віды рыб. Сярод прадстаўнікоў жывёльнага свету такія рэдкія для Беларусі віды, як алень высакародны, мядзведзь буры, бусел чорны, журавель шэры, скапа, пугач, беркут.

Ландшафтна-гідралагічны Прыпяцкі запаведнік ар-ганізаваны на поўдні Беларусі (Жыткавіцкі, Лельчыцкі і Петрыкаўскі р-ны) у 1969 г. у мэтах захавання унікальнага ландшафгту Беларускага Палесся і вывучэння змяненняў у прыродзе ў сувязі з меліярацыяй зямель. Яго плошча 63,2 тыс. га. Чаргаванне ў запаведніку нізінных, пераходных і верхавых балот, разнастайны фларыстычны склад лясной, балотнай, лугавой расліннасці (усяго 850 відаў толькі вышэйшых раслін) ствараюць добрыя ўмовы для жылля разна-стайнага жывёльнага свету: 50 відаў млекакормячых, 255 — птушак, 20 — земнаводных, 7 — паўзуноў, 36 — рыб.

У 1989 г. на плошчы 142 тыс. га, найбольш заоруджанай у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, утвораны ПалескІ радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Яго галоўная задача — вывучэнне ўплыву радыёактыўнага выпраменьвання на біясферу.

Да ліку ахоўных тэрыторый адносяцца запаведна-па-ляўнічыя гаспадаркі і нацыянальныя паркі.

Белавежская пушча — буйны лясны масіў на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абл., дзе з 1957 г. створана запавед-на-паляўнічая гаспадарка. Першыя дакументальныя ўпамі-нанні аб пушчы адносяцца да XI ст. У той час у ёй вадзіліся туры, зубры, ласі, дзікі, мядзведзі. Сучасная Белавежская пушча — толькі рэшткі таго вялізнага масіву. Доўгі час на пушчу глядзелі, як на крыніцу драўніны і месца палявання. У 1939 г. тут быў створаны дзяржаўны запаведнік, асноўнай


176


177


задачам якога было аднаўленне і павелічэннс пагалоўя зуб-роў. Белавежская пушча — адзіны ў Цэнтральнай Еўропе лясыы масіў, які захаваўся амаль што не кранутым. Фауна млекакормячых прадстаўлена 55 відамі, птушак — 214, зем-наводных — 11, паўзуноў — 7, рыб — каля 30. Звыш 100 зубраў з пушчы вывезены за межы Беларусі. Тут жывуць звыш 2 тыс. аленяў высакародных, больш за 1 тыс. казуль, каля 2 тыс. дзікоў, сюды завезены тарпанападобны конь. У 1989 г. Белавежская пушча абвешчана нацыянальным паркам.