Ахова прыроды. Ахова атмасфернага паветра. Ахова расліннасці. Радыёактыўнае забруджванне, страница 5

Каля 200 прыродных аб'ектаў аб'яўлены помнікамі прыроды. Сярод іх больш 20 старадаўніх паркаў (імя Суворава ў Кобрыне, імя Луначарскага ў Гомелі, "Манькавічы" ў Століне, "Святок" у Гродзенскім р-не, паркі ў Нясвіжы, г. п. Міёры і інш.); 49 участкаў каштоўных насаджэнняў (у тым ліку карэльскай бярозы ў Івацэвіцкім р-не, лістоўніцы сўрапейскай у Баранавіцкім. азаліі пантыйскай у Жыт-кавіцкім); 20 груп дрэў (напрыклад, 17 ліп раскідзістых у г. п. Камянец, 2 хвоі чорныя ў г. п. Смілавічы, 15 хвой-гігантаў 150-гадовага ўзросту вышынёй 27—30 м у Быхаўскім р-не). Гэта таксама 41 асобна растучае дрэва (Сувораўскія дубы ў в. Ходасы Жабінкаўскага р-на, дуб Адама Міцкевіча у в. Шчорсы Навагрудскага р-на, 500-гадовы дуб вышынёй 28 м і дыяметрам каля 2 м у пас. Лешынскі Жабінкаўскага р-на).

Ахова лугоў накіравана на захаванне ў натуральным стане поймавых лугоў з правядзеннем мерапрыемстваў па іх па-ляпшэнні, рэгуляванні выпаса жывёл. Тут забаронена на-рыхтоўка сыравіны з дзікарастучых траў метадамі, якія парушаюць натуральнае ўзнаўленне карысных раслін і нату-ральнае расліннае покрыва.

Сярод раслін на тэрыторыі рэспублікі сустракаюцца рэлікты, якія засталіся з мінулых геалагічных эпох і мелі аб-межаваныя арыялы распаўсюджання. У Беларусі ёсць расліны часоў апошняга міжледавіковага перыяду (напрыклад, рададэндрон жоўты, воўчнік-баравік, крывахлебка ле-кавая, альдраванда пузырчатая, сальвінія плаваючая, вадзя-ны арэх, лабелія Дортмана), апошняй ледавіковай эпохі (бяроза карлікавая, марошка, гарлачык жоўты, а таксама цеплалюбівыя віды раслін, што перамясціліся на тэрыторыю Беларусі з поўдня пасля адступлення ледавіка (арніка горная, зуброўка паўднёвая, плюшч звычайны). Некаторыя з іх находзяцца на мяжы знікнення. Таму ў 1964 г. была прыня-та пастанова аб дзяржаўнай ахове рэдкіх і знікаючых відаў флоры Беларусі. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь ук-лючаны 214 відаў раслін.

12.6. Ахова жывёльнага свету

Ахова жывёльнага свету прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на рацыянальнае выкарыстанне

173


і



яго рэсурсаў, захаванне аптымальнага колькаснага і якасна-га складу, ахову гснафонду фауны рэспублікі, на захаванне, паляпшэнне і штучнае ўзнаўленне ўмоў прыроднага асяроддзя. Яна рэгулюецца законам "Лб ахове і выкарыстанні жы-вёльнага свету".

Галоўныя прычыны знікнення многіх відаў жывёл — празмерная здабыча і разбурэнне месцаў іх засялення, ска-рачэнне і пагаршэнне харчовай базы, знішчэнне іх з мэтай абароны сельскагаспадарчых культур і прамысловых угодд-зяў, уплыў новых інтрадуцыраваных відаў і, нарэшце, не-наўмыснае знішчэнне з вылавам ці промыслам іншых відаў. Таму, напрыклад, ва ўмовах сумсснага вядзення лясной і па-ляўнічай гаспадарак трэба строга выконваць правілы прымя-нення пестыцыдаў, што ўжываюцца для абароны лясных масіваў ад шкоднікаў і хвароб. Устаноўлена, што вясенняя хімічная апрацоўка лесу больш небяспечна для фауны, чым летня-асенняя. Неабходна таксама шырэй выкарыстоўваць біялагічныя метады абароны, мікрабіялагічныя прэпараты. Адмоўнае ўздзеянне на колькасць, ўзнаўленне папуляцый многіх дзікіх жывёл аказваюць і ўнясенне мінеральных угнаенняў, калі хімікаты захоўваюцца на палях, распыльвашк ядахімікатаў аэразольным метадам, авіяцыйны спосаб апра-цоўкі сельгасугоддзяў. У сувязі з гэтым належыць прымяніць шэраг мер па зніжэнню смяротнасці сярод дзікіх жывёл ад механізацыі і хімізацыі сельскай гаспадаркі: улічваць уплыў на іх хімічных рэчываў, абсталёўваць ссльгасмашыны ад-пуджваючымі прыстасаваннямі, паляпшаць тэхналогію касьбы траў і г. д.

3 мэтай аховы жывёльнага свету паляванне і промысел праводзяцца ўпарадкавана і ў аптымальныя для гэтага тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, ажыц-цяўляюць падкормку (наладжваюць саланцы, кармушкі. кармавыя палі і г. д.), усталёўваюць штучныя гняздаванні і нерастілішйы.

Ахова жывёльнага свету ўключае і рэгуляванне колькасці папуляцый пэўных відаў жывёл. Так, у раёнах, якія перана-селены ваўкамі, вядзецца іх інтэнсіўны промысел.