БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ ТРАНСПАРТУ
КАФЕДРА “БЕЛАРУСКАЯ I РУСКАЯ МОВА”
СТЫЛІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТУ.
ВЫКАНАЎ: ПРАВЕРЫЎ:
СТ. ГР. ЭТ-21 ВЫКЛАДЧЫК
ЦЯРЭШЧАНКА А. У. КУРБАТАВА В.В
2003
- Добры вечар, Ганна! – сказаў, падышоўшы, хлопец.
- Добры вечар! Сядай, Васiль, - сказала Ганна ічуць пасунулася, каб даць яму месца блiзка каля сябе.
Васiль сеў. Злосны і зняважаны ляснiк сядзеў здалёк.
- А! Добры вечар! – звярнуўся да яго Васiль. Ён сумыслу зрабiў выгляд, што толькi цяпер заўважыў яго.
- Калi гэта, Васiль, вочы перасталi служыць табе? – спытаў ляснiк.
- А з таго часу, як ты пачаў насiць сурдут з касцянымi гузiкамi і боты з блiшчастымi халявамi, - адказаў Васiль.
- А ты дык надта паразумеў, як скiнуў лапцi і ўзлажыў бацькавы боты. Мусiць мае касцяныя гузiкi табе вочы колюць?
- А колюць, браце, бо я заўважыў, калi хто ў сабе нiчога не мае, дык той на сябе цацкi чапляе.
Ляснiк устаў, пусцiўшы мiж вушэй Васiлёвы словы, і сказаў:
- Дабранач, Ганна!
(Я. Колас)
Стылiстычны аналiз тэксту.
1. Гэты тэкст можна сустрэць у розных мастацкiх творах, у якiх вядзецца гутарка памiж людзьмi. У ім гаворыцца аб размове Васiля, Ганны і ляснiка.
2. Тэкст дапамагае праз размову людзей зразумець лепей iх характар, дасканалее зразумець думку аўтара.
3. Асноўнымi стылявымірысамі тэксту з’яўляецца даходлiсць, агульнаразумеласць, эмацыянальнасць.
У тэксце выкарыстоўваецца як агульнаўжывальная лексіка (вечар, ляснiк і г. д.), так і гутаркова–бытавыя словы, якiя надаюць мове вольны характар (“з касцянымi гузiкамi і боты з блiшчастымi халявамi”) Таксама выкарыстоўваюцца простамоўныя словы, якiя робяць мову больш разнастайнаю (дабранач, браце).
У тэксце можна знайсці адназначныя (сурдут, ляснiк) і мнагазначныя (час, касцяныя гузiкi) словы. Сустракаюцца словы як у прамым (ляснiк, лапцi і г.д.), так і ў пераносным (“пусцiўшы мiж вушэй Васiлёвы словы”). Такое ўжыванне слоў робіць думку больш нагляднай і вобразнай, ствараючы яркія ўзоры мастацкага словаўжывання.
У тэксце прысутнічаюць уласныя (Ганна, Васiль) і агульныя (боты, гузiкi) назоўнікі.
Прыметнікi ў тэксце амаль не выкарыстоўваюцца, але вельмi часта сустракаюцца фразеалагiзмы (вочы колюць, цацкi чапляе).
У тэксце прысутнічаюць як простыя сказы, так і складаныя сказы.(васнаўным складаназалежныя).
4. Усё вышэй адзначанае ўказвае на тое, што дадзены тэкст напісаны гутарковым стылем.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.