Уз'яднанне з БССР і першыя пераўтварэнні. Паход Чырвонай Арміі. Стварэнне і дзейнасць часовых упраў і сялянскіх камітэтаў

Страницы работы

Фрагмент текста работы

абвяшча-лася канфіскацыя без усякага выкупу памешчыцкіх зямель, зямель манастыроў, зямель буй-ных дзяржаўных чыноўнікаў з усім жывым і мёртвым інвента-ром і сядзібнымі пабудовамі. Уся зямля з яе нетрамі, а так-сама лясамі, рэкамі аб'яўлялася ўсенародным здабыткам, або дзяржаўнаи уласнасцю. 30 ка-стрычніка Народны сход прыняў Дэкларацыю аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Народны сход выбраў паўна-моцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Саве-ту СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саю-за і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікан-ня, выслухаўшы заяву паўна-моцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыць Заходнюю Беларусь у склад СССР з уз'яднаннем яе з Беларускай ССР. Завяршальным заканадаўчым актам аб уз'яднанні беларускага народа з'явілася прыняцце не-чарговай III сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 г. закона, у якім было запі-сана: “Прыняць Заходнюю Бе-ларусь у склад Беларускай Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспуб-лікі і ўз'яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Бе-ларускай дзяржаве”. На аснове гэтых пастаноў пасля тэрытарыяльна-нацыя-нальнага размежавання паміж БССР і УССР у склад Бела-рускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км з на-сельніцтвам 4,7 млн. чалавек. Пераважную большасць насель-ніцтва складалі беларусы, і толь-кі ў заходняй частцы Беластоц-кай вобласці пераважала поль-скае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, на-сельніцтва — з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек. Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свян-цянскага і Браслаўскага паве-таў) агульнай плошчай 6900 кв. км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэн-няў былі палітычныя меркаван-ні. Пасля перадачы Літве ў вы-ніку т. зв. нацыянальнага размежавання ў лістападзе 1940 г. 2600 кв. км з насельніцтвам 65 тыс. чалавек у складзе БССР засталося 97,4 тыс. кв. км тэры-торыі былой Заходняй Беларусі з насельніцтвам каля 4,6 млн. чалавек. Плошча рэспублікі склала 223 тыс. кв. км, насельніцтва — 10,2 млн. чалавек. Уз'яднанне Заходняй ' Беларусі з Усходняй у адзінўю Бе-ларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзіную сям'ю.

Усталяванне савецкай улады.

У канцы 1939 г. у Заходняй Беларусі было ўведзена новае ад-міністрацыйна - тэрытарыяльнае дзяленне: вобласці, раёны, сельсаветы. Створаны 5 абласцей — Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і 101 раён. 24 сакавіка 1940 г. тут адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР. У галасаванні ўдзельнічала 99,3 % выбаршчы-каў. За кандыдатаў “блока каму-ністаў і беспартыйных” прага-ласавала 98,1 % выбаршчыкаў. Запрацавала машына галасавання, якая не дапускала недастаткова высокіх паказчыкаў выбараў. Першымі дэпутатамі вышэйшых органаў савецкай улады былі абраны прадстаўнікі рабочых, сялян, інтэлігенцыі, актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы: А. I. Валынец, Я. Колас, Я. Купала, М. Лынькоў, А. С. Малевіч, Ф. Р. Маркаў, П. К. Панамарэнка, С. В. Прытыцкі, А. I. Федасюк, У. 3. Царук і інш. У студзені — сакавіку 1940 г. былі створаны мясцовыя органы савецкай улады. Фарміраванне іх закончылася толькі ў канцы года, калі ў выніку выбараў, якія адбыліся ў снежні, утварыліся сельскія, раённыя, гарадскія, абласныя Саветы дэпутатаў пра-цоўных. У органы мясцовай улады прыйшлі людзі з народа, большасць якіх не валодала патрэбнымі ведамі і не мела вопыту работы. Каб падняць іх узровень, была арганізавана вучоба савецкіх і гаспадарчых кадраў. Але мясцовыя органы ўлады ў заходніх абласцях апынуліся ў рэчышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы і сталі яе састаўной часткай. Гэта адбілася і на зацягван-ні выбараў у мясцовыя Саветы, і на метадах работы, і на фарсіраванні сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. У канцы 1939 — пачатку 1940 г. былі створаны таксама партыйныя органы. Для аргані-зацыі іх работы з усходніх аб-ласцей накіравалі 4500 камуністаў. Арганізаваныя абласныя, раённыя, гарадскія камітэты партыі ўзялі ў свае рукі кіраўніцтва грамадскапалітычным жыццём і гаспадарчаи дзей-насцю. На прадпрыемствах, ва ўстановах ствараліся партыйныя арганізацыі. У пачатку 1941 г. у заходніх абласцях рэспублікі дзейнічалі 1232 пярвічныя

Похожие материалы

Информация о работе