№ 17 Рукапісная кніга на Беларусі. Кнігазборы (XIY – XYIII стст.).
Рукапісная кніга – кніга, у якой тэкст, арнаментальнае ўбранне і ілюстрацыі зроблены ад рукі.
Да вынаходніцтва кнігадрукавання – асноўны сродак перадачы і захоўвання інфармацыі, а таксама сродак пашырэння забароненых твораў.
Вядомы 2 формы рукапіснай кнігі – скрутак (аркушы знітаваныя паміж сабой і скручаныя ў рулон) і кодэкс (блок са сфальцаваных аркушаў паперы, пергаменту і інш., якія змешчаны ў вокладку ці пераплёт).
Асновай пераплёту былі дошкі, на Беларусі і заходніх землях Украіны выкарыстоўвалі таксама пергамент. Пераплёты аздаблялі ціснёным узорам і металічнымі навугольнікамі (і сярдэнікамі???). Рукапісныя літургічныя кнігі змяшчалі ў металічныя аправы, упрыгожаныя залатымі і сярэбранымі накладкамі і каштоўнымі камянямі.
Фармат рукапісных кніг быў розны: “вялікі” або “дзесцевы аркуш” – 16-старонкавы сшытак, які складаўся з 4 сфальцаваных папалам аркушаў. Калі аркуш фальцавалі ў 2 згібы, атрымліваўся фармат “у паўдзесць”, або “у чацвёрку”. Фальцоўка ў 3 згібы – фармат “у васьмушку”. “Вялікі” выкарыстоўвалі для літургічных кніг, а ў “чацвёрку” ці “васьмушку” – для хатняга чытання.
Арганізацыя тэкставага поля. Для напісання тэксту разліноўвалі старонкі сшытка, спачатку праводзілі вертыкальныя лініі, якія вызначалі памер палос або слупка, потым гарызантальныя, адлегласць паміж якімі вызначала вышыню радка. У залежнасці ад фармату пісалі ў 1 ці 2 слупкі. Сшыткі нумаравалі лічбамі кірыліцы на ніжнім полі першага аркуша, а часам і на адвароце апошняга аркуша сшытка. Фаліяцыю (нумарацыю аркушаў) пачалі рабіць параўнальна позна. Пагінацыя (нумарацыя старонак) практычна не выкарыстоўвалася.
Афармленне кніг. Рукапісы ілюстравалі мініяцюрамі на асобных аркушах, на палях або ў тэксце, арнаментавалі застаўкамі, буквіцамі-ініцыяламі. Арнаментыка рукапісных кніг была некалькіх стыляў, у прыватнасці, у ХІ -- ХІІ стагоддзях панаваў старавізантыйскі стыль (упрыгожанні перагародчатымі эмалямі), ХІІІ – першай палове XIV стагоддзя – тэраталагічны (звярыны) стыль, напрыканцы XIV стагоддзя – балканскі (геаметрычная пляцёнка жгутоў або рамянёў) і інш.
Тыпы пісьма. Рукапісная кніга пісалася ўставам (XI – XIV ст.), паўуставам (XV -- XVII ст.), скорапісам (XIV -- XVII ст.). Назвы асобных раздзелаў кніг пісалі вяззю з канца XIV стагоддзя
Цэнтры рукапісання на Беларусі – Мінск, Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Гродна, Вільня, Супрасльскі манастыр і інш. (XVI ст.).
Тэкст старажытных кніг не ведаў абзацаў, у большасці рукапісаў адсутнічаў падзел на словы, прасветамі аддзяляліся асобныя фразы або часткі фраз. Асаблівую выразнасць тэксту надавала пашыранае на той час пісьмо ў 2 слупкі.
Заключны тэкст раздзелаў нярэдка набываў выгляд трохкутнікаў, падкрэсленых знізу некалькімі гарызантальнымі рыскамі. Падобная арганізацыя тэкставага поля пазней сустракаецца ў Ф. Скарыны.
Рукапісная кніга на тэрыторыі Беларусі існавала паралельна з друкаванай аж да XVIII стагоддзя.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.