Амонiмы
Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькi значэнняý неабходна адрознiваць ад аманiiмii-гукавога падабенства слоý, якiя маюць розныя значэннi.
З¢ява поýнага супадзення ý гучаннi розных па значэннi слоý называецца аманiмiяй, а словы-амонiмамi (ад грэч. homos - аднолькавы, onyma - iмя): тур «першабытны дзiкi бык» - тур «этап гульнi, спаборнiцтва, адзiн круг танца», стан «тулава, постаць чалавека» - стан «лагерь, месца стаянкi» - стан «машина цi сiстэма машын для апрацоýкi металу цiскам» - стан «становiшча, у якiм хто- цi што-небудзь знаходзiцца» - стан «ваюючы бок» - стан «катэгорыя дзеяслова».
Лексiчныя амонiмы належаць да адной i той жа часцiны мовы i супадаюць у вымаýленнi i на пiсьме або на ýсiх граматычных формах, або толькi ý некаторых. У адпаведнасцi з характарам гэтага супадзення яны падзяляюцца на дзве разнавiднасцi. Поýныя лексiчныя амонiмы супадаюць ва Нсiх граматычных формах (тур i тур), няпоýныя-не ва ýсiх (стан «тулава, постаць чалавека» i стан «ваюючы бок»; першы з гытых амонiмаý ужываецца тольькi ý адзiночным лiку, другi мае формы абодвух лiкаý).
З¢яýленне лексiчных амонiмаý абумоýлена тым, што ý любой мове, нават самай развiтай, колькасць гукаý не перавышае некалькi дзесяткаý, а слоý налiчваецца сотнi тасяч. Па гэтай прычыне гукавыя супадзеннi непазбежныя. Калi дапусцiць, што ý працэсе пазнавальнай i пераýтваральнай дзейнасцi чалавек заýседы абазначаý бы новымi словамi адкрытыя, пазнаныя прадметы, з¢явы, уласцiвасцi i г.д., то гэта прывяло б да з¢яýлення такой вялiкай колькасцi слоý з вельмi ýскладненымi граматычнымi фаррмантамi, што мова практычна перастала б iснаваць як сродак зносiн. Гэтым вытлумачваецца тое, што пры развiццi мова аддае перавагу сумяшчэнню функцый перад стыхiйным, нiчым не рэгуляваным расшырэннем свайго iнвентару (слоýнiкавага складу). У вынiку адным i тым жа словам могуць абазначацца некалькi прадметаý, з¢яý i ýласцiвасцей рэчаiснасцi.
Надзвычай многа амонiмаý узнiкла ý вынiку разыходжання значэнняý мнагазначнага слова. Трансфармацыя значэнняý полiсемы ý самастойныя словы - гэта вынiк страты ýнутранай сувязi памiж былымi значэннямi аднаго i таго ж слова. Пры гэтым у працэсе гiстарычнага развiцця мовы значэннi слова настолькi разыходзяцца, што толькi на аснове этымалагiчных пошукаý можна высветлiць iх генетычнае адзiнства. Такiмi, напрыклад, з¢яýляюцца наступныя амонiмы, якiя ýзыходзяць да адзiнай лексiка-семантычнай першаасновы: рубель «грашовая адзiнка вартасцю ý сто капеек» - рубель «жэрдка для прыцiскання сена цi снапоý на возе», курс «напрамак» - курс «вучэбны год у ВНУ i спецыяльных сярэднiх прафесiйных установах», бойка «бiтва» - бойка «уст., саматужнае прыстасаванне для вытворчасцi масла», дача «дзеянне паводле дзеяслова даць» - дача «загарадны дом для адпачынку».
Многiя амонiмы ýтварылiся ý вынiку гукавога супадзення этымалагiчна розных слоý: а) спрадвечна беларускiх i iншамоýных: тур «першабытны дзiкi бык» i тур «перыяд, этап» (фр. tour), бот «абутак» i бот «невялiкае весельнае, паруснае або маторнае судна» (гал. boot); б) толькi iншамоýных: кран «прыстасаванне ý рэзервуарах» (гал. kraan) i кран «механiзм для пад¢ему грузаý» (ням. kran), бухта «марская затока» (ням. Buсht) i бухта «вялiкi скрутак дроту або каната» (гал. bocht).
Сiнонiмы
Сiнонiмы (ад грэч. synonymos-аднайменны)-гэта словы, якiя па-рознаму гучаць, але аднолькава цi вельмi блiзкiя па сэнсе. Напрыклад, словы дужы-здаровы аднолькавыя па сэнсе таму, што аб¢ядноýваюцца ý сiнанiмiчную групу паводле адзiнага агульнага значэння «якi моцнага здароýя». Словы iсцi-рухацца-прасоýвацца-прабiрацца-прадзiрацца таксама аб¢ядднаны ý сiнанiмiчную групу паводле адзiнага агульнага значэння «перамяшчацца пешшу», аднак апошнiя тры з iхадрознiваюцца адценнямi значэння «рухацца пешшу, пераадольваючы пэýныя перашкоды» i стылiстычнай афарбоýкай-прыналежнсцю да размоýна-гутаркавага стылю мовы.
Антонiмы
Антонiмы (ад грэч. anti-супраць i onyma-iмя) - словы адной часцiны мовы з процiлеглым значэннем: наззоýнiк: продкi-нашчадкi, сяýба-уборка; прыметнiкi: дзiкi-свойскi, добры-нядобры, далекi-блiзкi; дзеясловы: плакаць-смяяцца, бедаваць-радавацца, аддаляцца-наблiжацца; прыслоýi: позна-рана, куды-адкуль, ярка-цьмяна.
У антанiмiчныя адносiны ýступаюць словы, якiя выражаюць супрацьлеглыя суадносныя паняццi, што належаць да аднаго рода з¢яý аб¢яктыýнай рэчаiснасцi. Гэта могуць быць словы са значэннем якасцi: добры-кепскi, родны-чужы, дужэць-слабець; словы, якiя абаззначаюць адцягненыя паняццi: вечнасць-iмгненне, пачатак-канец, святло-цемра, жыцце-смерць, многа-мала; словы, якiя называюць дзеяннi:падымаць-апускаць, засынаць-прачынацца, ад¢язджаць-прыязджаць. Супрацьпастаýленне такiх слоý у мове традыцыйнае i рэгулярнае: нават па-за кантэкстам яны захоýваюць значэнне супрацьлегласцi.
Не бываюць антонiмамi словы з канкрэтным значэннем (дуб, горад, камп¢ютэр), вузкаспецыяльныя тэрмiны (марфема, лазер, генезiс), а таксама лексiчныя адзiнкi, якiя ý спалучэннi з пэýнымi словамi не захавалi значэння якасцi: легкая атлетыка (параýн.: легкi-цяжкi мяшок), кiслы дождж (параýн.: кiслы-салодкi квас), мяккi знак (параýн.: мяккi-цверды хлеб).
Мнагазначныя совы могуць утвараць некалькi антанiмiчных пар, суадносных з кожным значэннем мнагазначнага слова: кароткi-доýгi (сук), кароткi-высокi (чалавек), кароткi-шматслоýны (выклад), кароткi-працяглы (гук), кароткi-поýны (прыметнiк).
Супрацьлеглыя значэннi могуць развiцца i ý адным слове: пэýны-акрэслены i неакрэслены, напэýна-мабыць i абявязкова, праглядзець-бегла пазнаемiцца i не звярнуць увагi.
Антонiмы, ужытыя з прамым значэннем, звычайна спалучаюцца з аднымi i тымi словамi: светлы-цемны (пакой, касцюм, колер, завулак), налева-направа (паехаць, павярнуць, паглядзець, збочыць), сесцi-устаць (хутка, спакойна, нервова). Пры пераносным ужываннi слова спалучальныя магчымасцi кампанентаý антанiмiчнай пары змяняюцца. Напрыклад, антанiмiчныя прыметнiкi гарачы-халодны аднолькава свабодна спалучаюцца з назоýнiкамi дзень, чай, пот, прыем, погляд. Але з назоýнiкам час спалучаецца толькi прыметнiк гарачы, а з назоýнiкамi разважлiвасць, манера-прыметнiк халодная.
Паводле структуры антонiмы падзяляюцца на адна карэнныя (друг-недруг) i рознакарэнныя (друг-вораг).
У мастацкiх i публiцыстычных творах часта выкарыстоýваюцца канстэнтуальныя антонiмы-словы i спалучэннi слоý, супрацьлегласць якiх выяýляецца толькi ý пэýным кантэксце i вызначаюцца кантэкстам: «I ý сэрцах заýважаю лед. А ý добрых зрэнках бляск гарачы, i нават душы навылет часамi вострым зрокам бачу »(С. Грахоýскi)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.