Спіс пытанняý да заліку па вучэбнай дысцыпліне "Агульная тэорыя права" (Прадмет тэорыі дзяржавы і права. Прававая дзяржава i звычайная дзяржава, iх агульная характарыстыка)

Страницы работы

3 страницы (Word-файл)

Содержание работы

Спіс

пытанняý да заліку па вучэбнай дысцыпліне "Агульная тэорыя права"

2000/2001 навучальны год.

1.  Прадмет тэорыі дзяржавы і права.

2.  Метадалогія тэорыі дзяржавы і права.

3.  Месца і функцыі тэорыі дзяржавы і права ý сістэме навук, вывучаючых дзяржаву і права.

4.  Станаýленне, развіццё і сучасны стан тэорыі дзяржавы і права як навукі і як навуковай дысцыпліны.

5.  Характарыстыка эканомікі першабытнага грамадства, формы уласнасці на сродкі вытворчасці, эвалюцыя форм уласнасці, сістэма размяркавання.

6.  Сацыяльны лад першабытнага грамадства, мацярынскі род і бацькоýскі род.

7.  Сістэма кіравання ý першабытным грамадстве, эвалюцыя сістэмы кіравання першабытнага грамадства.

8.  Тры буйныя грамадскія падзелы працы як фактары істотных перамен у грамадскіх (эканамічных) адносінах. Эканамічныя і сацыяльныя наступствы азначаных пераýтварэнняý.

9.  Агульныя заканамернасці ýзнікнення дзяржавы.

10.  Прыкметы дзяржаýна- арганізаванага грамадства- дзяржавы.[L1] 

11.  Дзяржава як сацыяльны інстытут, забяспечваючы вытворчую эканоміку.

12.  Дзяржава як палітычная структура і тэрытарыяльная арганізацыя.

13.  Выдзяленне асобнага слоя людзей, функцыя якіх зводзіцца да дзяржаýнага кіравання (улада не супадаючая з усім насельніцтвам).

14.  Апарат дзяржавы і сродкі яго ýтрымання.

15.  Формы (тэорыі) паходжання дзяржавы. Нераýнамернасць развіцця дзяржаýнасці ý разных народаý.

16.  Сацыяльныя рэгулятары ý першабытным грамадстве.

17.  Пераварот у сістэме нарматыýнага рэгулявання, які звязаны з пераходам ад прысвайваючай да вытворчай эканомікі.

18.  Заканамернасці паходжання права.

19.  Прыкметы права, якія адрозніваюць яго ад нарматыýных рэгулятараý першабытнага грамадства.

20.  Прычыны існавання розных канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права. Асноýныя канцэпцыі паходжання, іх эвалюцыя.

21.  Паняцце, сутнасць і азначэнне дзяржавы.

22.  Прыкметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад іншых арганізацый сацыяльна неаднароднага грамадства.

23.  Паняцце суверэнітэту дзяржавы і яго віды.

24.  Сувязь дзяржавы і права, прычыны іх абумоýленасці.

25.  Эвалюцыя дзяржавы (тыпалогія развіцця дзяржавы).

26.  Паняцце і азначэнне формы дзяржавы.

27.  Асаблівасці манархічных і рэспубліканскіх форм праýлення ва ýмовах рабства, феадалізма, капіталізма, сацыялізма.

28.  Эвалюцыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага (нацыянальна- дзяржаýнага) ладу. Суверэнітэт у нацыянальна- дзяржаýных утварэннях.

29.  Дзяржаýна- прававы (палітыка- прававы) рэжым.

30.  Паняцце, змест і азначэнне функцый дзяржавы. Класіфікацыя функцый дзяржавы.

31.  Эвалюцыя асноýных функцый дзяржавы ва умовах рабства, феадалізма, капіталізма, сацыялізма і на сучасным этапе развіцця.

32.  Формы, метады і сродкі ажыццяýлення функцый.

33.  Паняцце апарата дзяржавы, яго азначэнне. Сістэма органаý дзяржавы.

34.  Апарат і механізм дзяржавы. Эвалюцыя апарата дзяржавы ва ýмовах рабства, феадалізма, капіталізма і сацыялізма.

35.  Дэмакратыя і дысцыпліна ý дзейнасці апарата дзяржавы.

36.  Паняцце, прыкметы і азначэнне органа дзяржавы. Класіфікацыя органаý дзяржавы. Паняцце ýлады і яе падзяленне.

37.  Паняцце, структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадства. Суадносіны эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сістэм. Цывільнае грамадства і палітычная сістэма.

38.  Дзяржава і іншыя суб'екты палітычнай сістэмы.

39.  Дзяржава і асоба. Узаемазалежнасць і ýзаемадапамога асобы і дзяржавы.

40.  Дзяржава і партыі. Формы ýдзелу партый ва ýпраýленні дзяржавай. Дзяржава і царква (свецкія і тэакратычныя дзяржавы).

41.  Беларуская дзяржаýнасць: гісторыя і сучаснасць.

42.  Сутнасць і азначэнне права.

43.  Паняцце аб'ектыýнага і суб'ектыýнага права.

44.  Права і грамадскія адносіны, прававое рэгуляванне, функцыі права.

45.  Развіццё права, пераемнасць, абнаýленне ý праве. Рэцэпцыя права, імплементацыя ý праве.

46.  Паняцце і значэнне нормы права, яе прыкметы. Норма права і нарматыýны прававы акт (суадносіны).

47.  Адрозненне норм права ад індывідуальных прававых прадпісанняý.

48.  Віды норм права.

49.  Лагічная структура норм права.

50.  Способы выкладання норм права ý тэксце нарматыýнага прававога акта. Нормы права і артыкул нарматыýнага прававога акта.

Похожие материалы

Информация о работе