Гісторыя культуры Беларусі. Фарміраванне ў студэнтаў гуманітарных каштоўнасцей і ведаў. Арыентаванне ў асаблівасцях мастацкіх стыляў розных эпох

Страницы работы

Фрагмент текста работы

Вывучэнне гісторыі культуры Беларусі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адной з задач гуманітарнай падрыхтоўкі студэнцкай моладзі. Вызначальным у працэсе выхавання і арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў становіцца фарміраванне сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца ўсімі прадстаўнікамі нашага грамадства, у тым ліку і моладдзю. Найважнейшай з гэтых каштоўнасцей з’яўляецца любоў да Радзімы і яе культуры. Студэнтам неабходна засвоіць нацыянальна-культурную спадчыну беларускага народа, яе здабыткі і праблемы.

Без грунтоўных ведаў гісторыі культуры сваёй Айчыны, асабліва ва ўмовах нарастаючага глабалізму і культурнага касмапалітызму, сёння нельга сфарміраваць з маладога чалавека грамадзяніна і патрыёта. Таму пры выкладанні дадзенага курса асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

-         фарміраванне ў студэнтаў гуманітарных каштоўнасцей і ведаў;

-         замацаванне трывалых ведаў аб найважнейшых фактах, асобах і з’явах гісторыі культуры Беларусі;

-         арыентаванне ў асаблівасцях мастацкіх стыляў розных эпох;

-         развіццё навыкаў самастойнай працы.

2. Змест курса «Гісторыя беларускай культуры» ахоплівае культурнае развіццё нашага народа за больш чым тысячагадовую гісторыю яго існавання. Паколькі культура кожнага народа існуе ў часе і ў пэўных гістарычных умовах, то для вывучэння курса неабходна, хаця бы ўмоўная, перыядызацыя. Стала традыцыйным звязваць перыядызацыю гісторыі беларускай культуры з палітычнымі ўмовамі жыцця народа. Такі падыход не з’яўляецца універсальным, але дазваляе ўбачыць трансфармацыю фундаментальных каштоўнасцей беларускай культуры пад уплывам палітычных і сацыяльна-эканамічных фактараў.

Першы перыяд:  Х – ХІІІ стст. – адлюстроўвае каштоўнасці і дынаміку развіцця старажытнай культуры Беларусі. У духоўнай культуры найбольш значнымі падзеямі было прыняцце хрысціянства (992 г.), дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, беларускае летапісанне, манументальны жывапіс, а ў матэрыяльнай – горадабудаўніцтва, архітэктура і ўжытковае мастацтва. Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – шэдэўр беларускай культуры ХІІ ст.

Другі перыяд: ХІV – ХVІ стст. – звязаны з жыццём беларусаў у складзе Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў гэты перыяд завяршаецца фармаванне нацыянальнай культуры як унікальнага культурнага комплекса, які не саступае лепшым узорам культур еўрапейскіх народаў той эпохі: раманскі стыль, готыка, Рэнесанс, Рэфармацыя, барока (замкавае і культавае дойлідства, філасофія і літаратура, беларускі іканапіс і свецкае выяўленчае мастацтва, кнігадрукаванне, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Статуты ВКЛ).

Трэці перыяд: ХVІІ – ХVІІІ стст. – прыпадае на часы існавання Рэчы Паспалітай. Беларуская культура трапляе пад уплыў польскай і праз яе – еўрапейскай культуры. Але ў гэты перыяд фармуюцца свае нацыянальныя школы архітэктуры, іканапісу, літаратуры, кнігадрукавання: беларускае барока, праваслаўныя брацтвы, навука і адукацыя (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Пацей,С.Полацкі, І.Капіевіч).

Чацвёрты перыяд: ХІХ – пачатак ХХ ст. (да 1917 года). Культурнае развіццё нашага народа ідзе пад ціскам ідэалогіі Расійскай імперыі. Пры ўсіх складанасцях гэтага перыяда ён пазітыў на ўплываў на станаўленне нацыянальнай культуры: узнікненне навуковага беларусазнаўства, развіццё і фармаванне беларускай класічнай літаратуры, спробы асэнсавання беларускай нацыянальнай ідэі (І.Даніловіч, М.Баброўскі, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, В.Іваноўскі, В.Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, М.Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала).

Пяты перыяд звязаны з існаваннем беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР і ахоплівае 20 – 80-я гады XX стагоддзя. У гэты час узнікае беларуская прафесійная культура, якая развіваецца пад жорсткім уплывам эстэтычных каштоўнасцей сацыялістычнага рэалізму. Нягледзячы на гэта, беларуская культура набывае сусветную вядомасць, успрымаецца ў свеце як унікальны культурны комплекс.

З узнікненнем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (1991 г.) пачынаецца чарговы  істарычны перыяд развіцця культуры нашага народу. Найбольш актуальнымі праблемамі на сённяшні дзень з’яўляюцца праблемы захавання і творчага развіцця духоўнай спадчыны, нацыянальнай і традыцыйнай культуры.

Курс мае сваёй мэтай дапамагчы студэнтам засвоіць нацыянальна

Похожие материалы

Информация о работе