Палітычныя рэпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі

Страницы работы

Фрагмент текста работы

§ 4. Палітычныя рэпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі

Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі, на наш погляд, непас-рэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі як найбольш значнай з'явы ў працэсе развіцця нацыянальнай свядомасці ва ўмовах савецкай улады. Ужо ў другой палове 20-х гадоў спрэчкі . паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі суправаджаліся абвінавачваннямі ў нацыяналізме нярэдка нават тады, калі гэта былі нармальныя патрыятычныя клопаты аб развіцці род-.най мовы, захаванні нацыянальных традыцый і культуры. Беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадьфоў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у т. зв. нацыянал-дэмакратызме. Спа-чатку ён вызначаўся як "тэндэнцыя ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за клаоавыя" (гл.: Майзель Ю., Шапавалаў М. Кароткі нарыс гісторыі КП(б)Б. Мн., 1929. С. 4). Асноўнымі метадамі барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам у гэты час лічыліся крытыка і марксісцка-ленінскае выхаванне.

Аднак ужо з 1930 г. ацэнкі нацыянал-дэмакратызму зрабіліся болып жорсткімі. Пад гэта паняцце ў партыйных дакументах і ў друку падводзілася варожая савецкай уладзе ідэалогія і практыка контррэ-валюцыйнай плыні, якая нібыта мела на сваёй мэце "аднаўленне капіталізму на Беларусі". Калі раней нацыянал-дэмакратызм разгля-даўся як з'ява, якая можа ўзнікнуць у любой нацыі, тр цяпер ён атрымліваў адназначную ацэнку як беларускі нацыяналізм. Больш таго, у рэзалюцыі XIII з'езда КП(б)Б у маі 1930 г. адзначалася, што галоўнай небяслекай для нацыянальнай палітыкі на Беларусі з'яў-ляецца менавіта нацыянал-дэмакратызм. Пры гэтым рэзка змяніліся ўсе ацэнкі мінулага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух аднолькава пачаў абвяшчацца рэакцыйным. Толькі як нацыяналістычныя ацэньваліся дзейнасць Белнацкома, беларускіх камуністычных секцый у РКП(б), спробы ўтварыць самастойную камуністычную партыю на Беларусі. Так званая "нацдэмаўшчына" тлумачылася як праява "правага ўхілу", а кулацтва, сялянства аб'яўляліся яго сацыяльнай базай. Кіраўніцтва СССР з яго прынцыпамі прызначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў. Пагрозу гэта сістэма бачыла і ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з сялянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху.

Падрыхтоўка наступу на нацыянал-дэмакратычныя плыні звязана з работай камісіі ЦК ВКП(б), якую ўзначальваў В. Затонскі і якая працавала ў Беларусі 50 дзён у маі - чэрвені 1929 г. Камісія абследавала практыку нацыянальнай работы ў БССР, вынікі чаго былі заслуханы на Бюро ЦК КП(б)Б і ў ЦК ВКП(б).                                                    

У дакладзе дадзена даволі падрабязная характарыстыка стану беларускай культуры, пазіцый вядомых беларускіх нацыянальных лідэраў. Камісія Затонскага абвінавачвала ў нацыянал-дэмакратызме асобных дзеячаў. У прыватнасці, безапеляцыйна гаворыцца, што "той жа Ігнатоўскі ў сваёй гісторыі, у яшчэ большай ступені Жылуновіч менавіта так і ставяць пытанне, ідэалізуючы нацыянал-дэмакратызм у мінулым і ставячы яго прамым папярэднікам пралетарскай рэвалюцыі. Асноўныя памылкі партыйнага кіраўніцтва КПБ маюць месца ў вобласці тактыкі і вынікаюць з няправільнай ацэнкі суадносін класавых сіл". Менавіта на класавую барацьбу рабілі ўпор члены камісіі Затонскага, яе праявы шукалі і знаходзілі ўсюды — у дзейнасці навукоўцаў, у галіне мовазнаўства, у выдавецтвах, у палітыцы Нар-камасветы па беларусізацыі, Наркамзема - па хутарызацыі і г.д.

3 восені 1929 г. на Беларусі ў партыйнай палітыцы, у сродках масавай інфармацыі, у грамадскай свядомасці ўжо замацаваўся нёга-тыўны вобраз нацдэмаўшчыны. Рэзка памянялася ў бок бязлітаснасці і класавай непрымірымасці ў ацэнках пазіцыя кіраўніцтва КП(б)Б, якому камісія Затонскага прад'явіла абвінавачванні ва ўступках

Похожие материалы

Информация о работе