Справаздача аб педагагічнай практыцы ў СОШ № 30 г. Гомеля у 6 класе з музычным ухілам як настаўнік беларускай мовы і літаратуры , англійскай мовы і як класны кіраўнік

Страницы работы

Содержание работы

                              Міністэрства адукацыі РБ

                    УА”Гомельскі дзяржаўны універсітэт

                                 імя  Ф.Скарыны”

Справаздача

студэнткі 4 курса

філалагічнага факультэта

УА “ГДУ ім. Ф. Скарыны”

Федаравай Варвары Барысаўны

аб педагагічнай практыцы

ў СОШ № 30  г. Гомеля

(з 18.02.2008г. па 15.03.2008г.)

Гомель 2008


Я, Федарава Варвара Барысаўна, праходзіла педагагічную практыку ў СОШ № 30  г.Гомеля з 18.02.2008 па 15.03.2008г. у 6 ”А” класе з музычным ухілам як настаўнік беларускай мовы і літаратуры , англійскай мовы і як  класны кіраўнік.

Зараз колькасць вучняў ў школе складае прыкладна 2100 чалавек. Школа працуе ў дзве змены.

Дырэктар – Смурага Петр Юльянавіч.

Амаль усе настаўнікі школы маюць вышэйшую або першую катэгорыі.

Школа мае вельмі добрую матэрыяльную базу: наглядныя сродкі, метадычныя дапаможнікі, у бібліятэцы ёсць метадычны  фонд , якім можа карыстацца кожны настаўнік.

У школе функцыянуюць сталоўка, буфет, а таксама кабінет псіхалагічнай разгрузкі, у якім настаўнікі могуць адпачыць у вольны час. Настаўніцкая таксама абсталявана ўсім неабходным для працы і адпачынку .

І. Вучэбная-выхаваўчая работа па прадмету

На пробна-трэніровачным этапе я наведала 3 урокі беларускай мовы настаўніцы Кульгейка Людмілы Леанідаўны ў 6 “А” класе. Тэмы наведаных урокаў: “Правапіс прыметнікаў з не\ня ”, “ Складаныя прыметнікі і іх правапіс”, “Падагульненне па тэме прыметнік”.Таксама два урокі па англійскай мове і адзін па беларускай літаратуры на тэму:”М.Сурначоў “У стоптаным жыце””. Наведванне гэтых урокаў дало магчымасць азнаёміцца з асноўнымі метадамі і прыёмамі настаўнікаў.Найбольш эфектыўнымі метадычнымі прынцыпамі работы настаўніцы я лічу:

ü вуснае тлумачэнне матэрыялу (тлумачэнне, гутарка),

ü метад замацавання вывучанага матэрыялу (гутарка, праца з падручнікам),

ü метад самастойнай працы вучняў па асэнсаванню і засваенню новага матэрыялу (праца з падручнікам),

ü метады вучэбнай працы па прымяненню ведаў на практыцы і выпрацоўцы ўменняў і навыкаў вучняў (вуснае апытванне).

У далейшай працы  я старалася выкарыстоўваць усе гэтыя прынцыпы.

Пад час практыкі я падрыхтавала 12 урокаў беларускай мовы і літаратуры, англійскай мовы. Правяла 6 урокаў мовы - 2 з іх заліковыя па тэмах: “Скланенне простых колькасных  лічэбнікаў  і састаўных колькасных лічэбнікаў”,3 –літаратуры па тэмах :“А.Пысін “Проня””,”В.Адамчык “Салодкія яблыкі”( 2 урокі ) і 3 урокі англійскай мовы па тэме “Afterschool activities”. Усе ўрокі былі камбінаванай будовы.

Я праводзіла ўрокі ў класе, вучні якога дысцыплінаваныя і цікавяцца прадметамі. Гэта спрасціла маю работу, бо не прыходзілася супакойваць клас.

Пры падрыхтоўцы да ўрокаў шмат у чым дапамагалі настаўніцы-прадметніцы: Кульгейка Людміла Леанідаўна і Елісеева Яўгенія Леанідаўна. Яны раілі , якія формы работы лепш выкарыстоўваць, каб зацікавіць вучняў, прапаноўвалі пэўную метадычную літаратуру. Аднак некаторыя цяжкасці ўсё-такі былі: як з карысцю выкарыстаць час урока, паспець звярнуць увагу на галоўнае, як даходліва растлумачыць новую тэму і г.д.

Правядзенне ўрокаў дало мне магчымасць на практыцы выкарыстаць тэарэтычныя веды, набытыя ва універсітэце, на кансультацыі з настаўнікамі і групавым кіраўніком.

У час правядзення практыкі я наведвала ўрокі, дадзеныя студэнтамі-практыкантамі падгрупы. Усяго я наведала 12 такіх урокаў. Мэтай наведвання якіх было назіранне за ўтрыманнем дысцыпліны ў класе, выбарам дадатковага матэрыялу, уменнем практыкантак трымацца.  Пасля кожнага ўрока, якія праводзілі студэнты-практыканты адбываўся яго аналіз. Настаўнікі-прадметнікі давалі падрабязны аналіз урока, раілі, як лепш рабіць і якіх памылак трэба пазбягаць. Студэнты падгрупы таксама выказвалі свае меркаванні.

ІІ. Выхаваўчая работа па класнаму кіраўніцтву

Па класнаму кіраўніцтву педагагічная практыка праходзіла ў 6 “А” класе, класным кіраўніком якога з’яўляецца настаўніца-прадметніца беларускай  мовы і літаратуры Кульгейка Л.Л.

На пробна-трэніровачным этапе адбылося знаёмства з вучнямі 6 “А” класа, класным кіраўніком, асаблівасцю развіцця школьнікаў, азнаямленне з выхаваўчым планам класнага кіраўніка.

Увогуле клас добры, дысцыплінаваны.У класе толькі два хлопчыкі. Клас дружны.

У час практыкі асноўнай выхаваўчай задачай для мяне з’яўлялася фарміраванне ў вучняў класа арганізаванасці , культуры паводзін, павагі да людзей, сяброўскіх адносін паміж вучнямі класа.

На працягу практыкі былі распрацаваны і праведзены такія выхаваўчыя мерапрыемствы, як:

-  гутарка “Культура паводзін”,

-  анкетаванне;

-  анкета  на выяўлення інтарэсаў вучняў, іх тэмпераменту,

-  віктарына “Вяселыя і знаходлівыя”.

Пад час правядзення выхаваўчай работы я даведалася аб інтарэсах вучняў, іх здольнасцях.

У якасці заліковага мерапрыемства я падрыхтавала і правяла віктарыну:”Вяселыя і знаходлівыя” .

Пад час практыкі вялікіх цяжкасцей па класнаму кіраўніцтву не ўзнікла, дзякуючы класнаму кіраўніку 6 “А” класа Кульгека Л.Л. і выкладчыкам кафедры педагогікі Горленка В.П. і кафедры псіхалогіі СемянякаН.Г., некаторыя недахопы лёгка ліквідаваліся.

ІІІ. Падрыхтоўка да напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі

У працэсе напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на вучаніцу 6 ”А” класа Зайкову Валерыю сноўнымі пытаннямі былі наступныя:

- вывучэнне пытанняў, якія датычацца фізічнага развіцця, стану здароўя, працаздольнасці вучаніцы;                                                                                            

- вывучэнне характару  вучніцы, яе адносін у калектыве;

- інтарэсаў вучніцы , яе пазакласнай дзейнасці,

- узаемаадносін у сям’і.

Для вырашэння гэтых пытанняў выкарыстоўваліся:

-  размовы з самой Валерыяй;

-  размовы з класным кіраўніком;

-  вывучэнне дакументацыі (асабовай справы, класнага журнала);

-  педагагічнае назіранне;

-  анкетаванне;

-  псіхалагічныя дыягностыкі;

Абапіраючыся  на псіхолага-педагагічную характарыстыку, я зрабіла наступныя вывады.

Валерыя – стрыманая, спакойная дзяўчынка, добрасумленная, лёгка падпарадкоўваецца агульнапрынятым нормам паводзін. Гэта мэтанакіраваная  дзяўчынка,  уважлівая  ў адносінах да людзей.

ІV. Выпрацоўка прафесійна-педагагічных асабовых якасцей

На пачатку педагагічнай практыкі я адчувала хваляванне, няўпэўненасць. у ходзе практыкі гэтыя недахопы знікалі, прыходзіла ўпэўненасць, выпрацоўваліся пэўныя прафесійна-педагагічныя уменні і навыкі: уменне працаваць з дзецьмі, не баяцца выпраўляць свае памылкі, калі яны ўзнікаюць, падтрымліваць дысцыпліну ў класе.

VІ. Агульныя вынікі і прапановы

Я лічу, што педагагічная практыка неабходна. Яна з’яўляецца вельмі карысным этапам ў падрыхтоўкі студэнтаў.

Хацелася б прапанаваць кіраўнікам практыкі зменшыць колькасць дакументацыі і праводзіць папярэднія кансультацыі з настаўнікамі-прадметнікамі, ставіць перад імі кантрэтныя задачы.

Похожие материалы

Информация о работе