Кирилл Туровский - церковный деятель и писатель Белоруссии XII столетия (Реферат на белорусском языке), страница 4

Тэарэтычна Кірыла Тураўскі праходзіў школу красамоўства ў візантыйскіх грэкаў, практычна — па Іларыёне. І тэта відавочна, калі буйным планам параўнаць першынец усходнеславянскага казання — «Слова пра закон і ласку» мітрапаліта Іларыёна і шырока разгалінаваную творчасць паэта-прапаведніка з Турава. Экспрэсія, напятасць вымовы, рытарычныя фігуры, градацыі, інверсіі, раз'яднанне, усячэнне, неаднаразовае паўтарэнне аднаго і таго ж слова, прыёмы сіметрычнай пабудовы фразы, разгорнутага сказа-перыяду — усё гэта было першапраходна агорана ўжо ў мітрапаліта Іларыёна. Якраз «Слова аб законе і ласцы» — лепшы таму доказ: «Слова» у яго агульнай архітэктоніцы — запеўнай частцы, разгортванні тэмы і апафеознага фіналу; «Слова» з яго паэтычным сінтаксісам і спецыфічным — «ігравым» — выкарыстаннем лексікі, з яго «эмацыянальным» сюжэтам. 3ірнем жа на экспрэсіўна-эмацыянальны сінтаксіс зачыну «Слова», дзе ўрачысты запеў-абвяшчэнне «благословенъ Господь Бог Израилевъ» патэтычна-узнёслы, але без фарсіраванага тэмпу, без напружання голасу. Так звычайна пачынаў і ўсе свае «Словы» Кірыла Тураускі. Але і Іларыён і Тураўскі рабілі гэта дзеля кантрастнага пераключэння, перападу тэмпу і голасу ў эмацыянальна-прыспешаныя, аднак лагічна-акцэнтаваныя выкладанні тэмы, думкі. Кантрастнасць — эмоцый, слоў-паняццяў, абзацаў; падлегласць прынцыпу траічнасці ў пабудове фразы, агульнай кампазіцыі — усе гэта таксама было ў арсенале Іларыёна, усё гэта яшчэ шырэй выкарыстоўвалася ў Кірылы Тураўскага.

Другі абзац «Слова» у Іларыёна зноў пачынаецца сказам спакойным, канструктуючыся на суадносных злучніках «еже» — «то».  Але другі сказ у гэтым абзацы зноў жа з насіленнем экспрэсіі цераз градацыю чатырохразова ўжытага адмоўя «не», «разгон» якога маментальна стрымлівае тармозячае фразу «но». Трэці ж абзац — з адразу ж уздымнай эмацыянальнасцю. Ён пачынаецца з двух пытанняў: «И что успе закон? что ли благодать?» Майстэрства прамоўцы тут заключаецца ў супрацьпастауленні двух першых — «ціхіх» — абзацавых зачынаў і трэцяга — «сходу» інтанацыйна напятага, клічна-пытальнага, клічна-інтрыгуючага. Пытанні не рытарычныя, пытанні будзяць увагу і даюць ход адказу. Менавіта так да пытанняў-адказаў падводзіў ва усіх сваіх прытчах і казаннях сваіх чытачоў і слухачоў Кірыла Тураўскі.

Градацыя — увогуле ў «Слове» Іларыёна дамінуючая сінтаксічная фігура («Вся страны и гради и людие...»). І скрозь асаблівя ігра ў яго на антытэзе — супрацьпастаў­ленні («...закон, а не благодать, стень, а не истину»), на нагрувашчанні дзеясловаў з адмоўным «не», каб зноў жа цераз злучнік «но» сцвердзіць пажадальнае («Не рушаша твоихъ уставъ, не утверждаюша, ни умоляюша..., но паче прилагаюша, не сказаша, нъ учиняюша...»). Кантрастнасць у сінтаксісе дапаўняецца кантрастнасцю эпітэтаў, выхадам у прасторава-манументальныя абсягі, у само супрацьпастаўленне метафарычных вобразаў, як то ў абзацы пра новае віно і старыя мяхі («Нъ ново уче­ние — новы мъхы, новы языкы...»).

Ды калі ў сярэдзіне «Слова» Іларыёна стрыжнявая думка выражаецца алімпійскі спакойна, то чым бліжэй да канца «Слова», тым больш нарастае яго адкрытая пафаснасць — з клічнікам «О!», з ужываннем клічнага склону («...О Блаженниче, святаа церкви святаа Богородица Мариа...»). Заключны ж абзац «Слова» Іларыёна ідзе цалкам пад клічнай інтанацыяй — пры «О!» і пажадальным «да», пры кароткай загаднай форме дзеяслова: «Въстани, о честнаа главо... отряси сон!.. Отряси сон, възведи очи, да видиши, какоя тя чьсти Господь тамо съпадобивъ... Въстани, виждь...» і г. д. Ажно сем разоў гучыць у Іларыёна пажадальнае і загаднае «виждь»; шэсць разоў ён, напружваючы фінал, ужывае злучнік «како» («виждь..., како живуть, како храними суть Господемъ, како благовврие держать по преданию твоему, како въ святыи церкви частять, како славять Христа, како поклоняются имени его»); тады зноў да чатырохкратнага «виждь» вяртаецца прамоўца, узмацняючы яго шматразовымі паўторамі са злучнікам «і», расквечваючы іх эпітэтамі пры рэаліях вельмі высокіх і сваей святасцю, і прыгоствам. У вышку перадзаключны сказ фіналу ў Іларыёна сапраўды эмацыянальна
наняты кульмінацыйна, як ён і вяршынна гожы адборам рэаліяў, эпітэтаў, як ён увогуле апагейна ўрачысты ў сваей агульнай цэласнасці: «Виждь же и градъ величьствомъ сиающь, виждь церкви цветущи, виждь христианство растуще, виждь градъ иконами святыихъ освъщаемъ и блистающеся, и тимианомъ объухаемь, и хвалами и божественами пинии святыими оглашаемь». Наступны ж за гэтым сказ — апошні — як надзіва, запаволены — нават такі, што ён патрабуе менавіта расцяжкі яго, асабліва першай паловы: «И... си... вся... ви...дъ... въ...». Прамоўца пры гэтым глыбока ўпэўнены, што слухач яго усё-усё ўбачыў, аб чым ён так захоплена гаварыў, а калі ўбачыў, то ён не зможа ўжо ўбачанаму не ўзрадавацца, не зможа бачымым не ўзвесяліцца: «Възрадуйся и възвесилися, и похвали благаго Бога и князя». Бліскучы фінал «Слова аб законе і ласцы» мітрапаліта Іларыёна сапрауды увенчваў і само «Слова», і выдатнае майстэрства яго аўтара. Але ім увенчвалася не адно гэтае адзінае «Слова» Іларыёна, а ў цэлым традыцыя, «Словам» начатая, увенчвала і поспех Кірылы Тураўскага — вучня Іларыёна, прадаўжальніка мастацкага прамоўніцтва ўсходніх славян, сярэднявечнага класіка прамоўніцкага жанру.

Ужо нават па аб'ёме відавочна, што спадчына Кірылы Тураўскага куды багацей, чым мітрапаліта Іларыёна, і можна меркаваць аб яе шырэйшым дыяпазоне, змястоўнасці, прасторы прымянення спосабаў і прыёмаў паэтыкі і вобразна-выяўленчай палітры. 3 васьмі дайшоўшых да нас прамоў-казанняў Кірылы Тураўскага назавём найбольш слынныя, менавіта, слова на Вялікдзень («Слово Кирила недо­стойного мниха по Пасцъ, похваление въскресения...»), слова аб зняцці Хрыстовага цела з крыжа («Святого Ки­рила мниха слово о сънятии тъла Христова с креста и о мироносицах...»), слова на Божае ўзнясенне («Слово на възнесение Господне...»), а з трох прытчаў — аб душы і целе чалавечых («Кирила мниха притча о человЪчстЪй души и о телеси...»).