Кирилл Туровский - церковный деятель и писатель Белоруссии XII столетия (Реферат на белорусском языке), страница 2

Міжусобіца, што не магла не ўцягнуць у свой вір Кірылу Тураўскага, узгарэлася яшчэ на пачатку XII стагоддзя, калі Ізяславічы страцілі Тураўскае княства, княствам сталі валодаць Яраславічы (у прыватнасці, з 1115 года Уладзімір Манамах, сын Усевалада Яраславіча). Цэлых 45 гадоў не маглі вярнуць сабе правоў на Тураўшчыну Ізяславічы, толькі ў 1160 годзе Юрый Яраславіч — з роду Ізяславічаў — узнаўляе ў Тураве дынастыю. Юрыем Яраславічам Кірыла Тураускі і быў наставлены ў епіскапы места Тураускага. Паколькі Юрый Яраславіч адстойваў незалежнасць Турава, то несумненна незалежніцкую пазіцыю займаў і Кірыла Тураускі. Пагэтаму не вытрымліваюць крытыкі тыя каментарыі да творчасці Кірылы Ту­раўскага, паводле якіх Кірыла Тураускі ў ідэалагічнай і палітычнай барацьбе свайго часу «быў на баку Кіева і тураўскага князя Юрыя Яраславіча». На баку тураўскага князя Юрыя Яраславіча Кірыла Тураўскі сапрауды быў, аднак не мог быць на баку Кіева, які зацята ваяваў супраць Турава. Так, у 1158 годзе Юрый Яраславіч вытрымаў дзесяцітыднёвую асаду Турава войскамі вялшага князя кіеускаіга Ізяслава Давыдавіча, як і паўторную — 1160 года — з боку Мсціслава Ізяславіча («...стояўшы 18 дзён, нічога не дабіліся…»).

Аб тым жа пішуць сучасныя гісторыкі: «Захоп Юрыем Яраславічам Турава і вяртанне яго ў дынастычную лінію Ізяславічаў азначалі сур'ёзнае ўшчамленне інтарэсаў кіеўскага князя... Несумненна, тураўцам імпанавала паходжаніне Юрыя Яраславіча ад ізяслаускай дынастычнай лініі, якая правіла ў Тураве каля 60 год».

А наколькі быў зацяты Кіеў у наступе на Тураў, сведчыць не толькі доўгатрываласць асады (неймаверная на той час), але і тое, што сілы сямі княстваў сабраў над свае сцягі вялікі кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч ды яшчэ далучыў да іх дапаможны атрад качэўнікаў-бярэндзічаў. Думаецца, што не толькі мужнасць тураўчан, ваенныя і дыпламатычныя здольнасці Юрыя Яраславіча спрыялі яго перамозе, але і слова прапаведніцкае і малітоўнае яго ту­раускага епіскапа, які яшчэ праславіўся і тым, што ніколі з Турава за ўсе жыццё не адлучаўся.

Ды не адзін князь Юрый Яраславіч быў на вяку Кірылы Тураўскага. І калі браць час (з 1139 па 1167 год), то іх набіраецца сямёра. Сутычак паміж імі адбывалася шмат і ўсе на вачах Кірылы Тураўскага, як у абсягу яго зроку былі і ўсе справы рэлігійна-царкоуныя — змены мітрапалітаў, епіскапаў, паяўленне ерэтыкоў. У лёсе Кірылы Ту­раўскага быў найперш Іаакім, падчас свяшчэнства якога Кірыла Тураўскі стаў іераманахам і ігуменам (епіскапам Іаакім быу з 1146 года). 3 ерасяў на вачах Кірылы Тураў­скага зараджаліся і каналі ерась Лявонція — пры князі Андрэю Багалюбскім (1162 г.), а таксама ігумена Кіева-Пячэрскага манастыра Палікарпа, падтрыманая Федарцом (1168 г.). І, як вядома з жыщя Кірылы Тураўскага, гэта якраз ён «...епіскапа-ерэтыка Фядоркі ерась выкрыў... і пракляу яго». Дарагой цаной былі аплачаныя Федарцом пракляцце яго Кірылам Тураўскім. Епіскап Федарэц быу жорстка пакараны — перад сцяццем галавы яго асляпілі, вырвалі яму язык, адсеклі правіцу. Гэтыя прыклады сведчаць, што Кірыла Тураўскі не стаяў наўзбоч ад гістарычных падзей свайго часу: ад дыскусіяў у тагачаснай царкве з прэтэнзіямі яе іерархаў на лідэрства, з падтрымкай імі сепаратызму ці крытыкі тых ці іншых дзеячаў царквы.

Відавочна, Кірыла Тураўскі быў не толькі абстрактным маралізатарам, ён быў у сваім рэлігійна-асветніцкім вучыцельстве на самым лязе міжусобіцау, якія раздзіралі яго Радзіму, ён быў вернікам не толькі ідэі незалежнасці роднага княства, але і ідэі адзінства, якая зыходзіла са стольнага Кіева. Бо калі Кірыла Тураўскі выступаў з асуджэннем ерасі епіскапа Федарца, якую падтрымліваў у сваіх сепаратысцкіх антыкіеўскіх камерах князь Андрэй Багалюбскі, то ён аб'ектыўна падтрымліваў ўжо і цэнтр. Праўда, не выключаны пры гэтым і супрацьлеглы погляд, бо Кірыла Тураўскі сваім выступлением супраць етскапа Федарца і князя Андрэя Багалюбскага спадзяецца на паслабленне Уладзіміра-Суздальскай зямлі як супернай Тураўскаму княству. Ва усім гэтым можна бачыць і баланісаванне на лінах розных тэндэнцыяў ці паміж рознымі тэндэнцыямі. У абставінах міжусобства такое цалкам верагодна, а балансаванне дзеяча між рознымі ідэямі і сіламі робіць яго асобу дастаткова драматычнай і трапчнай. Цяіжар міжусобіцаў найперш маральным грузам ціснуў на плечы прапаведніка і вучыцеля Кірылы Тураўскага.

У 1162 годзе ў Тураве княжыць Святаполк Юр'евіч. У 1167 годзе князем Турава стаў Уладзімір Мсціславіч і, пэўна, для Кірылы Тураўскага было вельмі балючым, што ў другой палове XII стагоддзя Турава-Пінскае княства распадаецца: з яго вылучыліся Пінскае, Дубровіцкае, Сцепанскае, раней адасобілася Клецкае княства.

Сыны Юрыя Яраславіча, якія станавіліся князямі дробязных княжацкіх удзелаў, маглі толькі вярэдзіць душу няўрымслівага да самых апошніх дзён сваіх (у дзеяннях і словах) вялікага тураўца.

Зацікаўленым і энергічным Кірыла Тураўскі быў у спра­вах, што датычылі царквы, з якой ён непасрэдна звязаў свой лёс. Напрыклад, ёсць версія, што ў затворніцтва Кірыла Тураускі пайшоў не па ўнутрана-душэуных матывах, а пратэстуючы супраць нейкіх дзей епіскапа тураўскага Іаакіма. Аб тым жа сведчыць факт, што не да канца жыцця затрымауся Кірыла Тураўскі на тураўскім епіскапскім паіадзе (назначэнне на той жа пасад Лаурэнція — у 1182 го­дзе). 3 1182 па 1197 год кіеускім мітрапалітам быў Нікіфар II. Па меркаваннях некаторых вучоных, гэта якраз з-за канфлікту з Нікіфарам II пакінуў Кірыла пасаду епіскапа, пасяліўшыся ў Барысаглебскі манастыр, які з таго часу стаў называцца «Владытчень двор». Так ці інакш, але спакойным саноўнае жыццё святара Кірылы Тураўскага ніяк не назваць. Зарыентаваны на духоўнасць, на кнігу з яе мудрасцю і маральнасцю, на ўзор ідэальнага чалавека пад прадвечнай дзясніцай Бога, Кірыла Тураўскі і ўвогуле, і ў кожным канкрэтным выпадку не прымаў подласці, зла, падману. I ўласна не за ерась абвінавачваў ён таго ж самага епіскапа Федарца, а за незаконнае ім прыўлашчанне епіскапскага сану, - прычым, Кірыла Тураўскі Федарца не так абвінавачваў, як дакараў (у жыціі Кірылы Тураўска­га нездарма ж сказана, што зневажальна імем Фядоркі Кірыла Тураўскі называў Федарца «дзеля яго ўкарызны», што значыць у дакор самазванцу).