Кирилл Туровский - церковный деятель и писатель Белоруссии XII столетия (Реферат на белорусском языке)

Страницы работы

Содержание работы

Кірыла Тураўскі — выдатны рэлігійна-царкоўны дзеяч Беларусі XII стагоддзя, вялікі паэт, валадар красамоўнага пісьмовага і вуснага слова, асоба надзвычай яркая і магутная. Яго свецкае імя невядома, як прыблізна вызначаюць і дату яго нараджэння і смерці (каля 1130 — каля 1183 г.). Пастрыгаўся ён у манахі ў Нікольскім манастыры Турава. Манаскае імя Кірыла абраў у гонар Кірылы з Александрыі (дата смерці — 444 год). «Кірыла» па-грэчаску азначае «валадар». Натхнёным валадаром слова, прыгожага і у пісьменстве і ў прамоўніцтве, Кірыла Тураускі і стаў, заслужыўшы ўжо ад сваіх сучаснікаў найменне другога Златавуста, вядомага усім землям часоу панавання над імі Кіева.

Кірыла Тураускі, як і Ефрасіння Полацкая, быў кананізаваны праваслаўнай царквой. Як па Еуфрасінні Полац­кай, так і па ім засталося напісанае жыціе XIII стагоддзя. Але Ефрасінні Полацкай куды больш пашанцавала з аўтарам жыція. Жыціе ж Кірылы Тураўскага на рэальныя звесткі вельмі скупое. «Народжаны і выхаваны у горадзе Тураве», «быў сынам багатых бацькоў» — вось усё, што напісана пра яго народзіны і паходжанне, як і вельмі агульна сказана пра матывы выбару манаскага шляху: «Не узлюбіў... багацця і тленнае славы гэтага свету, а рупіўся больш над вывучэннем Боскіх кнігаў і добра наўчыўся Святога Пісання». 3 жыція ў агульных рысах даведваемся і пра затворніцтва манаха Кірылы, якім «уславіўся ва усім краі тым». Больш разгорнутая у жыціі яго заключная частка — усхвальная — дзе і зафіксаваліся словы пра другога Златавуста, што «паче всех воссиявший нам на Руси».

3 «Жыція» Кірылы Тураўскага можна яшчэ ўявіць, што ён выкрыў ерась епіскапа Фядоркі  пракляў яго і што князю Андрэю Багалюбскаму напісаў шмат пасланняў «Мноства... малітваў... і іншага шмат» напісаў і перадаў, — яшчэ і такое мноства і «шмат іншае», памянуў агіёграф, відаць, будучы упэўненым, што ягоныя сучаснікі тое мност­ва ведаюць і лішняе час іх займаць пералікам канкрэтнасцяў. Такім чынам, агульнасцю сваіх слоў агіяграфіст яшчэ раз пацвердзіў шырокую вядомасць Кірылы Тураўска­га у сваім часе ў сваіх сучаснікаў, але назаўжды пазбавіў патомкаў мажлівасці канкрэтна ведаць усё пра спадчыну першага вялікага паэта на нашай зямлі. І гэта асабліва крыўдна, бо цалкам творчасць Кірылы Тураўскага да нас не дайшла.

Дайшло ўсё ж нямала, хоць частка з таго, як думаюць асобныя вучоныя, яму прыпісваецца. Бясспрэчна ягонымі лічацца 8 «Слоу», або павучанняў 3 прытчы, каля 30 малітваў і некалькі канонаў. Спадчына Кірылы Тураўскага, такім чынам, сапраўды багатая, як, відаць, і вельмі актыўным, драматычным было ўсё жыццё Кірылы Тураўскага, гэтак скупа адлюстраванае ў яго «Жыціі». І калі залатавусную сілу Кірылы Тураўскага — прапаведніка і паэта-творцы — раскрыць па ягоных пропаведзях-казаннях і малітвах даволі лёгка, то зусім іншая справа з раскрыццём ягонай рэальнай чыннасці як магутнай асобы і дзеяча, са спасціжэннем перыпетыяў таго грамадскага жыцця, у эпіцэнтры якога лёс наканаваў быць Кірылу Тураўскаму.

У гарніле міжусобіцаў жыць нялёгка кожнаму, а тым больш чалавеку эмацыянальнаму, дзейснаму, якім быў у сваім часе і Кірыла Тураўскі. Нарадзіўшыся паэтам, ён пайшоў у манахі, як і Ефрасіння Полацкая, зракаючыся свецкіх радасцяў жыцця — дзеля ідэі духоўнага ўзвышэння. Простае мнішства яго не здаволіла, і ён становіцца затворнікам: умуроўваецца у каменную вежу-званіцу, асуджаючы сябе толькі на чорны хлеб і сцюдзёную ваду, толькі на чытанне Святога пісання і малітвы. Пачалося валаідаранне над сваей воляй, духам, целам. Пачуцця асуджаінасці — ніякага, душу запаўняла толькі значэнне свайго прысвячэння, свайго зароку, свайго служэння Богу, ідэі. Такога ў Тураве, у Тураускім княстве яшчэ не бачылі, не ведалі. Погалас пра затворніцтва Кірылы, як на птушыных крылах, неўзабаве аблётвае ўсю аколіцу, зацвярджаючы першую зямную славу мніха-кніжніка Кірылы Тураўскага.

У Тураве на поўдзень ад Прыпяці, ад гарадзішча, якое абмывалі хвалі дзвюх рэк: з поуначы — шыракаплыннай Прыпяці, з захаду — вузкай вірлівай Язды, разлегліся адзін за адным паясы ўрочышчаў з сімвалічнымі найменнямі - Першая Перадоля, Другая Перадоля. Першым пераадоленнем, першай доляй Кірылы-мніха і было яго падзвіжніцкае затворніцтва. Да першае неўзабаве дадаюцца яшчэ дзве: «перадоля» яго творчага паэтычнага духу, «перадоля» нялёгкіх абставінаў, наканаваных гістарычным часам.

Не забудзьма, што 1185 год з яго зацьменнем сонца і паходам ноўгарад-северскага князя Ігара на полаўцаў мог быць і годам жыцця немаладога, 70—75-гадовага епіскапа Кірылы. Нездарма ж некаторыя вучоныя схільныя бачыць у асобе Кірылы Тураўскага і аўтара «Слова пра паход Ігаравы». Мяркуючы па спадчыне, якая дайшла да нас ад Кірылы Тураўскага, бачна — гэта быў самы таленавіты творца на землях усходніх славянаў у другой палове і пры канцы XII стагоддзя. Самаму таленавітаму сёння і прьпіісваецца самы таленавіты твор ранняга усходнеславянскага сярэднявечча.

Ды не дзеля падтрымкі ці аспрэчвання аўтарства Кірылы Тураўскага — мажлівага творцы «Слова пра паход Ігаравы» — важнае нам «Слова», а як яркі адбітак міжусобіцаў, што апанавалі усходняе славянства ў XII стагоддзі. Бо гэта і на фоне прататыпных для «Слова пра паход Іга-равы» падзей і людзей разгортвалася жыццёвая гісторыя Кірылы Тураўскага.

Міжусобіцы, як ужо гаварылася, асуджала Ефрасіння Полацкая: асуджала вусна і кніжна, асуджала мірным будауніцтвам манастыроў і развіццём кніжнай справы, а такісама школай, вучнямі якой маглі быць і Кірыла Тураускі, і аутар «Слова пра паход Ігаравы».

Жанчына заканамерна ішла ў мірны род заняткау, аднак святому крыжу манаха і епіскапа мірна-жаноцкае адхіленне ніяк не магло стасаваць, ніяк не магло пасаваць. Крыж манаха і епіскапа павінен быць пры мячы князя і воіна — пры мужской справе таго часу, згодна з летапіснай формулай: «Утворымо, што мужско».

Да якіх жа міжусобіцау мог мець дачыненне Кірыла Тураўскі?

Перш за ўсе да тых, што мелі месца на яго радзіме. Тое, што падтрымлівау з салеі тураўскай Барысаглебскай царквы сваімі казаннямі Кірыла Тураўскі, тое, што ён асуджаў з яе, адрасуючыся да свах сучаснікаў, усё яно было не па-за рэальнасцю, не па-за спрэчкамі і звадкамі, высака-родствам і подласцю, любоўю і каварствам, што напаўнялі міжусобны час. Дапамагчы ж увайсці ў яго рэальныя перыпетыі сёння могуць нам не так самі пропаведзі і прытчы Кірылы Тураўскага, як зварот да рэальных гістарычных звестак, што датычаць Тураўшчыны, XII стагодззя — месца і часу, дзе жыў і тварыў Кірыла Тураўскі.

Тураўская епархія была заснавана князем Уладзімірам яшчэ ў 1005 годзе. Вядома, што пасля смерці вялшага кня­зя Святаполка II яго жонка Варвара — сваячка візантыйскіх імператараў з сям'і Комнінаў — у 1113 годзе пераязджае з Кіева ў Тураў. Яна памерла цераз адзінаццаць год, а гэта значыць, магла быць у Тураве настаўніцай будучага паэта-прапаведніка, калі ён нарадзіуся раней 1130 года, ці то імі маглі быць святары-кніжнікі, якія суправаджалі бібліятэку, прывезеную княгіняй у Тураў, таму што будучы епіскап быў шырока адукаваным чалавекам і ведаў грэчаскую мову, сярэднявечныя навукі, быў выдатным тэолагам, знаўцам Святога Пісання і бездакорна валодаў паэтыкай, выпрацаванай візантыйскай літаратурай.

Але вернемся да фактаў грамадска-палітычнага і рэлігійна-царкоунага жыцця эпохі Кірылы Тураўскага.

Похожие материалы

Информация о работе