Моўная сітуацыя на заходнім палессі

Страницы работы

Фрагмент текста работы

прычыны недастатковай вызначанасці даследаванняў утрымаюся ад характарыстыкі з выкарыстапнем усіх пералічаных крытэрыяў, а прапаную аналіз толькі некалькіх аспектаў моўнай сітуацыі Заходняга Палссся, а менавіта: стану пытанняў адмежавання палескай мовы ад блізкароднасных, двухмоўя, варыянтаў мовы, моўньіх норм і сфер камунікацыі.

1. Заходненалеская мова як самастойнан мова або дыялект іышай этнамовы.

У славістычным мовазнаўсгве самасгойпасць палескай мовы наогул не прызнаецца. Дыялекты ЗаходІняга Палесся, асабліва загарадскія гаворкі, пераважна прымаюцца за частку цэласнага ўкраінскага дыялектнага арэала, які звязаны ўкраінска-беларускімі пераходнымі гаворкамі з дыялектным арэалам беларускай мовы. Аднак, па самаацэнцы пэўных колаў заходнепалескай інтэлігенцыі, заходнепалескія гаворкі з'яўляюцца самастойнай усходнеаславянскай мовай, якую яны лічаць за родную мову. Такія носьбіты мовы лічаць сябе не членамі этнічнай групы ўкраінскай нацыі або эвентуальна беларускай нацыі, але лічаць сябе членамі самастойнай палескай нацыі [Шеляговіч М, У нашего дела косммический знак // Ішадумцы. Мыслящие иначе. Мінск, 1991, 123-128]. Іншыя часткі заходнепалескага насельніцтва прымаюць заходнепалескую мову за гаворку ўкраінскай мовы або (радзей) беларускай мовы. У нашыя часы карэнныя жыхары Заходняга Палесся не прызнаны нацыянальнай меньшасцю ні еўрапейскімі дзяржавамі, ні міжнароднымі арганізацыямі.

2. Двухмоўе.

Частыя змены палітычных сістэм панавання і пагранічнае месцазнаходжанне Заходняга Палесся прывялі да таго, што для гэтага рэгіёна характэрна не аднамоўе, а двухмоўе і нават шматмоўе. На працягу гіторыі фарміраваліся розныя разнавіднасці двухмоўя: палеска-польскае, палеска-рускае, палеска-беларускае, палеска-ўкраінскае і палеска-яўрэйскае [Клімчук Ф.Д. О разновидностях билингвизма и полилингвизма (на матернале южных районов Брестской областм) // Проблемы двуязычня н многоязычмя. Москва, 1972, 268-274] . Цяпер у гэтым рэгіёне дамінуе палеска-рускі білінгвізм, іншыя ж разнавіднасці двухмоўя маюць параўнальна невялікае значэнне або зніклі амаль зусім. Высокая квота палеска-рускага двухмоўя суадносіцца з высокай доляй асіміляцыі мясцовага гарадскога насельніцтва. Русіфікацыя гарадоў Заходняга Палесся мае больш высокую ступень у параўнанні з іншымі гарадам Брэсцкай вобласці. У мінулым сталае суіснаванне розных этнасаў на Заходнім Палессі спрычыніла распаўсюджанне розных нацыянальных літаратур (беларускай, украінскай, польскай, яўрэйскай рускай) і канкурэнцыю процілеглых культурных традыцый (усходняй — з выкарыстаннем царкоўнаславянскай мовы, і заходняь — з выкарыстаннем лацінскай). Гэта моўна-этнічная канкурэнцыя на Заходнім Палессі відавочна ўскладніла фарміраванне і кансалідацыю цэласнай нацыянальнай свядомасці заходніх палешукоў, і таму

Похожие материалы

Информация о работе