Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы

Страницы работы

Фрагмент текста работы

Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы

Перыядызацыя ГЛМ – падзел усёй гісторыі функцыянавання ЛМ на асобныя часавыя прамежкі, “на пэўныя стадыі, на кожнай з якіх ЛМ ўяўляе з сябе сістэму, адрозную ад папярэдняй і наступнай” (Горшков. Теория и история..., с.57).

Пры вызначэнні асобных перыядаў у гісторыі ЛМ неабходна ўлічваць найбольш важныя падзеі ў культурным і грамадскім жыцці народа. Хоць мова і развіваецца паводле сваіх унутраных законаў, найбольш істотныя змены ў ёй адбываюцца ў час найбольшай сацыяльнай актыўнасці.

Напрыклад, у 19 – пачатку 20 стст. выкарыстанне БЛМ было абмежавана публіцыстычным і мастацкім стылямі. Калі ж у 1918 г. БЛМ атрымала статус дзяржаўнай, гэта выклікала пашырэнне сферы яе выкарыстання, што запатрабавала выпрацоўкі моўных сродкаў  усіх узроўняў (лексічных, марфалагічных, сінтаксічных) для ўсіх стыляў.

Падобная ў нечым сітуацыя назіралася ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. у выніку пэўных сацыяльных змен павысілася ўвага да нацыянальнай гісторыі, культуры і яе найважнейшага элемента – мовы. З прыняццем Закона аб мовах у БССР (1990) намецілася пашырэнне сфер ужывання БЛМ. Было ўзнята пытанне аб пераглядзе нормаў ЛМ.

Значыць, прыходзім да вываду, што акрамя таго, што названыя фактары ўзаемазвязаныя паміж сабой, вызначальным фактарам для перыядызацыі ЛМ прынята лічыць сувязь гісторыі мовы з гісторыяй народа.

Нельга не пагадзіцца з меркаваннем, што гэты фактар асабліва важна ўлічваць у адносінах да БЛМ, паколькі яе развіццё ў пэўныя гістарычныя эпохі адбывалася ў крайне неспрыяльных грамадска-палітычных умовах (Шакун, ГБЛМ, с.14).

З якога часу пачынаецца адлік гісторыі ЛМ?

Не раней, чым узнікае пісьменства, узнікаюць пісьмовыя тэксты.

Але ўзнікненне пісьменства – гэта толькі перадумова фарміравання ЛМ (Шак.)

Надпісы на прадметах побыту, прыватныя пісьмы на бяросце адносяцца да помнікаў пісьменства, але не да літаратурных помнікаў. Не любая пісьмова фіксацыя можа адносіцца да ЛМ.

Нельга адносіць да помнікаў ЛМ абмежаваную інфармацыю накшталт надпісаў на побытавых прадметах, а таксама малапісьменныя тэксты, якімі маглі быць прыватныя пісьмы на бяросце.

Літаратурнымі помнікамі лічацца “творы пісьменства, якія маюць грамадскую значнасць” (Сов.энциклоп.словарь. М., 1979), г.зн., прызначаныя для шырокага кола карыстальнікаў.

Лічыцца, што такія грамадска значныя творы розных жанраў ва ўсх.славян з’явіліся ў ХІ ст. Перш за ўсё гэта былі рэлігійна-дыдактычныя і богаслужэбныя кнігі. Падрабязна далей.

І перыяд – праславянскі (агульнаславянскі). ІІІ тыс. да н.э. – VІ ст.н.э.

Ранні этап гэтага перыяду – балта-славянскі (не пазней за 7 ст. да н.э.). Ёсць меркаванне, што не меней як 1,5 тысячы гадоў таму недзе на захадзе індаеўрапейскага абшару былі старажытныя паселішчы людзей, гаворка якіх потым стала асновай балцкіх і славянскіх моў. Доказам таму з’яўляюцца некаторыя агульныя моўныя з’явы (напр., і-е *g,*k→ слав., балцк.*z’,*s’ (грэч. deka→праслав.*desętь, літ. dešimt); аналогіі ў сістэме скланення, лексіцы).

Некаторыя доказы балта-славянскага этапа

•  Аналогіі ў лексіцы:

вянок – латышск. vainuks

кій – літоўск. kūjùs

ногаць – ст.-пруск. nagutis

•  Аналогіі ў словаўтварэнні:

прыйсці – літоўск. prieīti

прыбегчы – літоўск. pribẽgti

аддаць – літоўск. atidúoti

·  фанетычныя адпаведнасці

і.-е. [ū]> слав.[ы]:                  літоўск. sūnùsслав. cын

.-е. *g>балцк.[ž], слав.[z’]:    літоўск. žе̃meслав. зямля                                                                 літоўск. žiemaслав. зіма

Потым славянскія плямёны аддзяліліся. Пытанне аб прарадзіме славян застаецца спрэчным. Ёсць розныя тэорыі. Найбольш пашыраныя - гэта палеская і вісла-одэрская. Падчас вялікага перасялення народаў і славянскае мора разлівалася па еўрапейскім абшары, і дзялілася на асобныя групы. Не ўдаваючыся ў падрабязнасці, адзначым, што ў выніку атрымаліся тры групы славянскім моў, якія выразна адрозніваюцца адна ад другой

Похожие материалы

Информация о работе