Тадеуш Костюшко – национальный герой Беларуси, страница 3

У 1792 годзе рускае войска выступала на дапамогу антыдзяржаўнгай канфедырацыі таргавічан. 18 ліпеня дывізія Касцюшкі ў шэсць тысяч жеўнераў у бітве пад Дубенкай спыніла наступ тысячнага корпусагенерала Кахоўскага. Гэтая перамога прынесла Касцюшке чын генерала і ордэн “ Віртуці Мілітары ”. Пасля пераходу караля на бок таргавічан Касцюшка падаў у адстаўку. У караля ён больш не верыў. Але ён не змірыўся з паражэннем, ён быў гатовы змагацца... Касцюшка падтрымлівае сваіх паплечнікаў: “ Нельга падаць сэрцам, што належыць усялякімі спосабомі старацца ратаваць гінучую Айчыну, трэба згадзіццана на вышэйшыя высілкі, якія б знялі ганьбу з нашага пакалення”. Як прадстаўнік патрыятычных сіл Касцюшка ў 1793 годзе едзе ў рэвалюцыйную Францыю і прадстаўляе Міністру замежных спраў  Лебрану мемарыял аб задачах рэвалюцыі ў Рэчі Паспалітай. Ён выступае з радэкальным планам – скасаванне ккаралеўскай улады, сената і вышэйшага святарства, свабода набыцця нарухомай маёмасці, выбарчае права і права быць выбраным для тых, хто мае нерухомую маёмасць і плаціць падаткі, скасаванне прыгоннага стану, свабода і роўныя правы для ўсіх грамадзян краіны. На жаль, Францыя, якой паграджала вайной Аўстрыя, Прусія, Іспанія, Англія і Галандыя, не магла аказаць дзейснай дапамогі. Трэба было абапірацца на свае сілы.

Касцюшка прыехаў у Лейпцыг. На пасяджэнні кіраўнікоў патрыятычнага руху на чале Гука Калантаем Касцюшку прапанавалі ўзначаліць паўстанне. “ Табе аднаму Айчына яшчэ давярае”. 11 верасня 1793 года ў мястэчку Падгужы каля Кракава адбылася патаемная нарада, на якой Касцюшка пагадніўся ўзначаліць паўстанне але папярэдзіў: “ толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём”.

Паўстанне адбылося ў Кракаве. 24 сакавіка 1794 года быў абвешчаны акт паўстання. “ Мы выбіраем і прызнаем гэтым актам Тадэвуша Касцюшку вышэйшым і адзіным начальнікам нашых зброіных сіл і кіраўніком нашага паўстання” Касцюшка ўрачыста прысягнуў, што дадзеную ямуўладу ён выкарастае для “ абароны нашах межаў, для аднаўлення народнага самаўладдзя і умацавання ўсеагульнай свабоды”.

Пад кіраўніцтвам Касцюшкі была створана Найвышэйшая Нацыянальная рада, а ў ваяводствах і паветах – органы самакіравання, парадкавыя камісіі. З самага пачатку Касцюшку чакала расчараванне, ён стаў закладнікам палітыкі, бо ўладу ў Радзе і парадкавых камісіях узялі буйныя магнаты, а яны выступалі супраць “ свабоды ўсяго народа”, і значыць, супраць рэвалюцыйных  змен. Вось чаму і ў лозунгу паўстання адсутнічала ідэя грамадзянскай роўнасці. Міжволі Касцюшка павінен быў лічыцца з рэчаіснасцю. А яна была такой, што галоўныя багацці краіны належалі магнатам і шляхце, яны ж былі і галоўнай вайсковай сілай, а значыць. Начальнік паўстання залежыў ад іх волі. Такое важнае пытанне дзяржаўнага і грамадскага ладу. Акт адкладваў да перамогі. Тым не менш Касцюшка спадзяваўся, што паўстанне перарасце ў рэвалюцыю. А для гэтага трэба было падняць сялян на барацьбу за сваю свабоду. У Паланецкім універсале ад 7 мая 1794 года Касцюшка абвяшчаў ім асабістую вольнасць, але пры гэтым вымушаны быў пакінуць зямлю за магнатамі і шляхтай. Нават такі ліберальны крок Касцюшкі напужаў іх і вярхушкі каталіцкага касцёла. Як маглі, гэдак і перашкаджалі яны выкананню універсала. Паводлі сведчанняў ад’ютанта Касцюшкі, ягоуніверсалы або не даходзілі да сялян, або сяляне ім не верылі. Сіла, на якую хацеў абаперціся Касцюшка, не прыйшла да яго. І ўсё ж каля 50 тысяч сялян узяліся за зброю, змагацца за сваю волю і волю Айчыны.

Першую перамогу паўстанцы атрымалі 4 красавіка ў бітве з рускім войскам. 10 кастрычніка адбылася трагічная для ўсяго паўстання бітва пад Мацыевічамі. Супраць 13- тысячнага корпуса генерала Ферзена Касцюшка паставіў 7 тысяч паўстанцаў.Сілы былі не роўныя. Слава пераможаным – яны змагаліся па – геройску, яны змагаліся за свабоду. Густы град куляў і ядраў ударыў па паўстанцам, і яны вытрымалі гэты смяротны абстрэл. Не пахіснуліся. Аднак жалезных шыхтоў рускага войска нельга было спыніць. Да касцюшкі слалі трывожныя весткі, што паўстанцы не вытрымаюць – трэба адступаць. Такого загаду начальнік не даваў. Ён сам кінуўся у бой. Каля яго свісцелі кулі. Фд’ютант Нямцэвіч атрымаў ранене. Паў пад начальнікам конь. Смерці Касцюшка не баяўся, бо страшней за яе была ганьба і няволя. І вось паўстанцы пачалі ўцякаць. Касцюшка паспрабаваў спыніць іх, але захоплены плыняй уцекачоў, і ён быў вымушаны пакінуць поле сечы. Аднак начальніка дагналі казакі. Усё! “Фініш Пагоня”, нібыта мовіў ён. Касцюшка прыклаў пісталет да рота, націскае на курок – асечка. Паранены куляй, падае конь і прыціскае сабой вершніка. На бездапаможнага начальніка наляцелі ворагі, ударылі пікай у нагу, секанулі палашом па галаве. Касцюшка страціў прытомнасць. Палонныя паўстанцы пазналі свайго правадыра і, каб выратаваць яго ад смерці, паведамілі рускім, ён прызнаўся: “ Я касцюшка, вады”. Правадыр паўстання трапіў у палон. Гэтую навіну ў Варшаве ўспрынялі са слязамі і адчаем. Людзі плакалі. “ Няма Касцюшкі! Загінула Айчына!”