Просвещение, письменность, образование Беларуси, страница 5

У адпаведнасцi з Законам «Аб умацаваннi сувязi з жыццём i аб далейшым развiццi сiстэмы народнай асветы у СССР» (1958) прадугледжвалася увядзенне усеагульнага 8-гадовага навучання, пераутварэнне 10-гадовых школ у 11-гадовыя працоуныя полiтэхнiчныя школы з вытворчым навучаннем, пашiрэнне сеткi завочных i вячэрнiх школ, распрацоука i увядзенне удасканаленных вучэбных планау, праграм i падручнiкау, умацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы школы. У 1964 годзе тэрмiн навучання у сярэдняй школе зноу быу скарочаны да 10 гадоу, а у 1966 годзе вырашана забяспечыць вучням прафесiйную падрыхтоукутолькi пры наяунасцi умоу, у вынiку чаго вытворчае навучанне у большасцi школ БССР было фактычна адменена.

У адпаведнасцi з рашэннем 21-га з’езда КПСС (1971) пастаулена задача забяспечыць поуны пераход да усеагульнай сярэднй адукацыi. Аднак ажыццяуленне гэтай задачы зноу сутыкнулася з адставаннем вучэбна-матэрыяльнай базы, з якасцю вучэбна вытворчай работы i узрокнем квалiфiкацыi настаунiкау сельскiх школ. У канцы 70-х гадоу пачауся перавод пачатковай школы на 3-гадовы тэрмiн навучання без знiжэння узроуню ведау вучняу. Да 1975 года ажыццёулены пераход сярэдняй школы на новыя праграмы i падручнiкi. З мэтай развiцця iндывiдуальных iнтарэсау i здольнасцей вучняу у 7-10 класах дадаткова уводзiлiся факультатыуныя заняткi.

Пераход да усеагульнай сярэдняй адукацыi завершаны да канца 1970-х гадоу. Асноуным шляхам атрымання сярэдняй адукацыi заставалася дзённая агульнаадукацыйная школа; яе дапаунялi школы працоунай моладзi, сярэднiя спецыяльныя навучальныя установы – тэхнiкумы, прафесiянальна тэхнiчныя вучылiшчы. Аднак павелiчэнне кантэнгенту вучняу зноу выклiкала недахоп педагагiчных кадрау. Памылкi дапушчаныя у 50-я гады у планаваннi падрыхтоукi настаунiкау, вымусiлi павялiчыць набор у педагагiчныя ВНУ, адкрываць педвучылiшчы.

У адпаведнасцi з пастановамi ЦК КПСС i СМ СССР « Аб мерах па далейшаму развiццю вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, паляпшэнню падрыхтоукi i выкарыстання спецыялiстау у СССР» (1963) i «Аб мерах па паляпшэнню падрыхтоукi спецыялiстау i удасканаленню кiраунiцтвавышейшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у краiне» (1966) вызначаны меры падрыхтоукi кадрау з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для забеспячэння патрабаванняу новых галiн прамысловасцi. З 1958 па 1965 год прыём у ВНУ i сярэднiя навучальныя установы павялiчыуся больш чым у два разы. У многiх ВНУ адкрыты новыя факультэты. У 1963 годзе у 22 ВНУ дзейнiчалi завочныя i вячэрнiя адзяленнi. У 1967 годзе на Беларусi працавала 28 ВНУ, у якiх вучылася амаль 116 тыс. студэнтау; каля 135 тыс. навучэнцау займалiся у сярэднiх спецыяльных навучальных установах.

5. СУЧАСНЫ ЭТАП РАЗВІЦЦЯ АСВЕТЫ І АДУКАЦЫІ НА БЕЛАРУСІ.

З сярэдзiны 80-х гадоу пачалася рэформа агульнаадукацыйнай i прфесiйнай школы. Уведзена наступная структура агульнай сяредняй i прафесiйнай адукацыi: пачатковая школа – 1-4-я класы; няпоуная сярэдняя школа – 5-9-я класы; сярэдняя агульнаадукацыйная i прафесiйная школа – 10-11-я класы, сярэднiя прафесiйныя вучылiшчы, сярэднiя спецыяльны навучальныя установы; навучанне дзяцей пачынаецца з 6-гадовага узросту. Рэформа прадуглiджвала больш цесныя узаемасувязi навучання i вытворчай працы, уключэнне вучняу з малодшых класау у сiстэматычную, пасiльную для iх здароуя i узросту грамадска-карысную працу. У школах уведзены курс асноу iнфарматыкi i вылiчальнай тэхнiкi.

Уведзеная на Беларусi з 2-й паловы 50-х гадоу практыка выбару бацькамi мовы навучання дзяцей пры абставiнах, калi ва усiх вышэйшiх i сярэднiх спецыяльных навучальных установах рэспублiкi, у службовым справаводстве выкарыстоувалася толькi руская мова, вяла да фактычнага выкаранення нацыянальнай мовы з агльнаадукацыйнай школы.