Ответы на вопросы экзаменационных билетов № 1-23 дисциплины "История Беларуси" (Кастрычніцкая 1917 года рэвалюцыя ў Беларусі. Развіццё культуры ў РБ на сучасным этапе), страница 8

Членства Беларусі ў складзе ААН:

- Пашыраліся яе міжнародныя сувязі

- Садзейнічала атрыманню дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вачыма іншых краін.

- У пасляваенны час Беларусь атрымала ад ААН дапамогу таварамі, машынамі і абсталяваннем на суму 16 млн. даляраў.

Па многіх важкіх пытаннях дэлегацыя БССР выступала з прапановамі. Напрыклад па прапанове дэлегацыі БССР у 1946 годзе ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На парыжскай мірнай канферэнцыі ў 1946 годзе, беларуская дэлегацыя дамаглася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы.

Прадстаўнікі БССР дзейнічалі ў ААН і яе спецыяльных органах

      ЮНЕСКА                          МАП                                МСЭ                          МАГАТЭ

(арганізацыя па              (Міжнародная                (Міжнародны саюз                                (Міжнародная

пытанням адукацыі)      арганізацыя                    электрасувязі)                                      арганізацыя па

                                       працы)                                                                                         атамнай энергіі)

Распад СССР азначаў пачатак прынцыпова новага этапу ў міжнародным развіцці краіны. Беларусь з 1991 года выступае як самастойная дзяржава.

Беларусь падтрымлівае гандлёва-эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі са многімі краінамі свету, як блізкага, так і далёкага замежжа.

Важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Расія, Украіна, Германія, Вялікабрытанія.

Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па блісніце і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця. Пасля распаду арганізацыі Варшаўскага дагавору і СССР перад Беларуссю паўстала праблема вызначэння адносін з НАТА. У 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”, разам з тым прэзідэнт і кіраўніцтва рэспублікі актыўна выступаюць супраць пашырэння НАТА на Усход.

Беларусь з’яўляецца членам садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), якое ўзнікла 8 снежня 1991 года пасля распаду СССР, адначасова развіваюцца двухбаковыя сувязі паміж Беларуссю і дзяржавамі якія ўтварыліся на месцы былога саюза.

Білет 15 пытанне 2

Сацыяльна-эканамічнае жыццё БССР ў другой палове 50-х першай палове 60-х гадоў

З сярэдзіны 50-х гадоў у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ. Выкарыстанне новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло не закрануць эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Адбывалася пераўзбраенне прамысловых прадпрыемстваў, укараненне сучаснай тэхнікі.

Развіццё машынабудавання і металаапрацоўкі, прыборабудавання, хімічнай і нафтавай прамысловасці, радыёэлектронікі, энергетыкі.

Было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў:

- БелАЗ у Жодзіна, магілёўскі металургічны камбінат, Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, гомельскі суперфасфатны завод, гродзенскі азотна-тукавы камбінат, салігорскі калійны камбінат.

- Пачалі выпускацца трактары “Беларусь”, аўтамабілі “МАЗ”, халадзільнікі “Мінск”.

- У Беларусі з’явіўся новы від транспарту – трубаправод

- Адбылася замена міністэрстваў Саўнаргасамі, дзе кіраванне прамысловасцю  ажыццяўлялася па тэрытарыяльным прынцыпы. У 1958 годзе быў створаны Саўнаргас БССР, але ў 1965 годзе Саўнаргасы былі адменены

Развіццё сельскай гаспадаркі:

- Пераразмеркаванне дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі

- Спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадуктыўнасці працы

- Ліквідацыя машынна-трактарных станцый і перадача тэхнікі калгасам

- Авантурная палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі (Саджалі кукурузу, засяванне лугоў), меліярацыя (Асушэнне забалочаных зямель  у сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў

- Слабае выкарыстанне дасягненняў навукі

Крызіс у сельскай гаспадаркі быў пераадолены, пачаўся павольны рост сельска-гаспарчай вытворчасці

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных: