Деятельность армии Крайова на территории Беларуси, страница 8

3 мэтай спынення супрацiулення Армii Краёвай у вераснi 1944 г. памiж урадам Беларусi i Польскiм камiтэтам нацыянальнага вызва­лення было заключана пагадненне аб эвакуацыi беларускага насельнiцтва з Польшчы у Беларусь! польскага насельнiцтва з Беларусi у Польшчу. Да 1 мая 1945 г. з Польшчы у Беларусь прыбылi 25 123 чалавекi, а з Беларусi у Польшчу - 35 704.

Аднак гэта акцыя становiшча у заходнiх абласцях Беларусi не па-лепшыла. Барацьба працягвалася. У судовай справаздачы "Працэсу 16-цi" у Маскве у чэрвенi 1945 г. гаварылася: "Па няпоуных даных, у вынiку тэрарыстычнай дзейнасцi Армii Краёвай з 28 лiпеня па 31 снежня 1944 г. было забiта 277 i паранена 94 байцы i афiцэры Чырвонай Армii, у тым лiку забiта i паранена афiцэрау - 77, сяржан-тау - 87, байцоу -207. 3 1 студзеня па 30 мая 1945 г. забiта 317 i паранена 125 байцоу i афiцэрау Чырвонай Армii".

У студзенi 1945 г. Армiя Краёва была афiцыйна распушчана. 3 Лондана пастушу загад прыпынiць баявыя дзеяннi, захаваць кадры для далейшай барацьбы, што сведчыць аб недальнабачнай i нерэалiстычнай палiтыцы польскага эмiграцыйнага урада у адносiнах да "крэсау усходнiх". Многiя камандзiры акауцау не выканалi гэты загад i стварылi невялiкiя падпольныя групы i арганiзацыi, боль-шасць з якiх стала на шлях бандытызму. Напрыклад, толькi члены арганiзацыi пад кiраунiцтвам Букаткi на працягу 1946-1948 гг. ажыццявiлi 20 тэрарыстычных актау, забiлi чатырох старшынь сельса­ветау, абрабавалi два магазiны, спалiлi два памяшканнi сельскiх Саве-тау. Бандытызм акауцау у Беларусi працягвауся аж да пачатку 50-х гадоу, пакуль яны не былi вылаулены савецкiмi сЬiавымi структурамi i аддадзены пад суд. Над арыштаванымi польскiмi легiянерамi праводзiлася звычайная следчая i судовая практыка, да вышэйшай меры пакарання прыцягвалiся толькi тыя, хто з'яуляуся прамым ввiканауцам тэрарыстычных актау.

Такiм чынам, у пасляваенны час адзiным спосабам iснавання акау­цау быу прымiтыуны бандытызм, густа афарбаваны нянавiсцю да са-вецкай улады. Армiя Краёва была створана кiруючымi коламi Польшчы для абароны палiтычных iнтарэсау гэтай дзяржавы. [1, стр.259]

Далейшыя падзеi i лесы жаунерау АК савец каму чытачу вядомы хiба толькi па шпiёнскай аповесцi В.Багамолава "У жнiунi сорак чацвер-тага", дзе дзейнiчаюць лiхiя хлопцы са СМЕРШ, якiя абясшкоджваюць-такi польскiх шпiёнау, якiя працуюць на Абвер... На самай жа справе_ усё было складаней i трагiчней_ Iшло самае натуральнее "паляванне на палякау* з боку спецаддзелау СМЕРШ i такое ж "паляванне на афiцэрау" з боку АК — за 1944—45 гады на Заходняй Беларусi i Заходняй Украiне загiнула 575 савецкiх афiцэрау! Частка "мабiлiзаваных" у АК вясной 1944-га разышлася па хатах, але ужо восенню трапiла пад савецкую мабiлiза-цыю "даёшь БерлннГ; iншыя працягвалi "парт-ызанк/* i пасля вайны, пры гэтым у 1947—48 гадах яна нават узмацнiлася $ сувязi з новымi "вывазкамi" ды арыштамi. У Лiдзе стралялi яшчэ $ 1950-м, у Воранаве — у 1953-м-.

Частка сiл АК, якая была звязана з немцамi, адступiла за Неман i Буг, На Беласточчыне атрады "Лупашкi" пачалi адкрыты антыбела-рускi тзрор, палячы нават цэрквы — падрабяз-ней пра гэта сказана на старонках беластоцкай 'НiвьГ. У адказ беларусы пацягкулiся у партыю ды "службу бэзпечэньства" — не па камунiзм. а па карабiны i аутаматы. Вайна стала ужо нацыянальна-рэлiгiйнай-, амнiстыя АК-оус-каму падполлю i выбары памаглi мала, тым болей, што тыл А К-оуцы, хто складау аброю, праз кароткi час траплялi пад рэпрэсii.

Доугi час у БССР iснаванне АК альбо увогуле замоучвалася, альбо падавалася вы-ключна у "чорных фарбах". Цяпер жа, калi, як пiсау Ю.Мацкевiч, погляды чарговы раз п«-ракручваюцца на супрачьлеглыя", як i трэба было чакаць, знайшлося шмат жадаючых алра-нуць АК толькi у белыя адзеннi: "таксама ваявалi сулраць немцау" i г .д. Але нават з тых фактау, што пададзеныя вышэй, вiдавочна, што ансводная крайнасць поглядау не адпавядае таму, цяо было тут у 1939—56 гг. на самай справе.