Деятельность армии Крайова на территории Беларуси, страница 2

Ужо з восенi 1939 г. на тэрыторыi заходнiх абласцей Беларусi дзейнiчалi польскiя антысавецкiя падпольныя арганiзацыi, якiя накоплiвалi зброю, мелi радыёпрыёмнiкi, распаусюджвалi антысавец-кую лiтаратуру, выступалi за аднауленне "Другой Рэчы Паспалiтай" (1918—1939) i разлiчвалi на дапамогу урадау Англii i ЗША. 13 лiстапада 1939 г. па загаду генерала У.Сiкорскага, якi узначальвау польскi урад у эмiграцыi, быу створаны нелегальны "Саюз узброенай барацьбы". Яго дзейнасць распаусюджвалася i на тэрыторыю былых "усходнiх крэсау". Ачагi супрацiулення савецкай уладзе узнiклi у Гродне, Брэс-це, Белостоку, Лiдзе, Баранавiчах, Маладзечне, а таксама у многiх невялiкiх гарадах, мястэчках, вёснах. Найбольшая канцэнтрацыя Узброеных груп, якiя засталiся ад разбiтага Войска Польскага, была у Гродзенскай, Руднiцкай, Белавежскай, Налiбоцкай i Лiпiчанскай путчах, у Аугустоускiх лясах. У 1939-1941 гг. органы дзяржаунай бяспекi i унутраных спрау БССР нанеслi магутныя удары па антысавецкiм польскiм падполлi i польскiх узброеных трупах. [1, стр.256]

Арганiзацыя партызанскага руху на Белару­сi бярэ пачатак з дырэктывы ЦК КП(б)Б ад 29 чэрвеня 1941 года — немцы былi ужо у Мiнску. На усходняй Беларусi для падпольнай работы было пакiнута 6,3 тыс камунiстау i камсамольцау, позняй восенню партызанскiя атрады налiчвалi да 12 тыс чалавек. Але да вясны 1942 года гэтыя атрады у асноуным былi лiквiдаваныя немцамi альбо часткова перайшлi фронт.

Рэгулярная партызанская вайна пачалася 30 мая 1942 года, калi пры Галоуным Камандаван-нi Чырвонай Армii быу арганiзаваны Цэнтраль-ны Штаб Партызанскага Руху, а пазней яго пададдзел Беларускi Штаб Партызанскага Руху на чале адпаведна з першым i другiм сакрата-рамi ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам i П. Калiнi-ным. Такiм чынам, Маскм адгэтуль разгляда-ла партызан як регулярную армiю } тыл* вораг* — за два наступныя гады праз лiнiю фронту перакiнулi толькi афiцэрау i iнструкта-рау 13 тысяч чалавек! А яшчэ 20 тыс аутама-тычнай зброi, 60 тыс вiнтовак, 100 млн. набояу, 400 т выбуховых рэчывау, тысячы мiн, сотнi гармат i мiнамётау — уэбраенне дэесяцi (!) пяхотных дывiзiй.

У канцы 1942 года на тэрыторыi даваеннай БССР дзейнiчала 56,5 тыс партызан, але з iх на тэрыторыi ГК "Беларусь" — толькi 11 тыс чалавек, пры гэтым большасць пад Мiнскам i Барьюавам. На Заходняй жа Беларусi, па-за асобнымi невялiкiмi групамi, савецкiх партызан амаль не было: калi на Усходзе на 10 тыс цывiльнаганасельнiцтвабыло 140—150 парт­ызан, то на Захадэ* не болыii 20. I вось з вясны 1942 года СД стала са здзi9леннем адзначаць факты савецка-польскага супрацоу-нiцтва у ГК "Беларусь”.

Яшчэ 30 лiпеня 1941 года у Лондане быу падпiсаны савецка-лольскi уклад памiж паслом СССР у Вялiкабрытанii I. Майскiм i прэм'ерам польскага эмiграцыйнага урада В. Сiкорскiм, якi прадугледжвау, што Польшча i СССР знаходзяцца у стамовiшчы вайны з Герма-нiяй, а таму з'яуляюцца натуральным! саюэ-нiкамi; справа ж савецка-лольскай гранiцы i iнш. спрэчныя пытаннi мелi быць вырашаны пазней. 3—4 снежня 1941 года у Маскве адбы-лiся размовы В. Сiкорскага i I. Сталiна — В. Сiкорскi падкрэслiу, што гранiца 1939 года не можа быць вменена; I. Сталiн згадзiуся з тым, што Львоу належыць да Польшчы i што пра гранiцы будзем гаварыць, як толькi армiя генерала Андэрса пойдэе у бой, але што СССР хацеу бы пачаць размовы "ад лiнii Керзона"-.

Такiм чынам, на пытанне, каму будзе нале-жаць Заходняя Беларусь, яснага адказу не было. Лондан перадавау iнструкцыi, што э "саветамi" ёсць паразуменне; Масква ж загад-вала iмкнуцца перацягваць польскiя аддзелы непасрэдна пад савецкае аператыунае каман-даванне, а калi не — то не перашкаджаць iм i захоуваць нейтралгтэт. Сам сабе савецкi бок лiчыу Заходнюю Беларусь савецкай тзры-торыяй, а польскi — польскай, аднак з прычыны слабасцi абодвух партызанак прыблiзна да вясны-лета 1943 гада, да ад-крытых сутычак памiж iм! не даходзiла. Хоць i супольныя дзеяннi таксама былi эпiза-дычныя.