Витовт - великий князь Великого княжества Литовского

Страницы работы

6 страниц (Word-файл)

Содержание работы

Недзяржаўны інстытут

парламентарызму і прадпрымальніцтва

Сацыяльна-эканамічны факультэт

Вітаўт – вялікі князь Вялікага княства Літоўскага

Выканаў: студэнт групы № 11219,

Марушка Дз.А.

Настаўнік: Ярмашкевіч Р.І.

Мінск,

1999 г.

      Вітоўт быў унукам Гедыміна, а сынам Кейстута. Ваеннай штукі вучыўся ён у свайго бацькі Кейстута, найлепшаго ў тые часы ваякі. Вітоўт быў ве-льмі здольны і сьмелы палітык. Калі Ягайло венчаўся з Ядві-гай, усё было за тым, што вя-лікім князем Літоўска-Рускім будзе не хто іншы, як Вітоўт. Тым часам рахункі абмылілі. Ягайло Вітоўта пакінуў у ста ране. Вітоўт тымчасам рабіў сабе прыяцелёў удругіх гасу-дарствах, выдаў дачку сваю Настасю за Маскоўскаго князя Васіля Дзьмітровіча; а пасьля зазваў у ломач крыжакоў. Калі Ягайпо перэканаўся, што зма-гацца з Вітоўтам не здалее, і яны памірыліся, тады Вітоўт жэдаў каранавацца на Літоў-ска Рускаго князя.

У 1392 гаду ў Вільні ў катэдральным касьцеле Вітоўт каранаваўся і атрымаў правы   незалежнаго  князя пад апекай караля. Вітоўт меў тады 48 гадоў. Палажэньне краю было незавід-нае: з аднэй стараны ціснулі край крыжакі, з другой татары, а ў са-мым краю ішлі вечные сваркі і звадкі удзельных князёў. Вітоўту трэба было супакоіць крыжакоў і татароў, зніштожыць удзельных

князёў і завясьці розные палепшэньня (рэформы) ў гасударстве. Але у яго былі ешчэ і іншые мэты: ён хацеў заснаваць моцнае гасудар-ство, каторое было бы зусім незалежнае ад Попьшчы, і самому ка-ранаиацца на Літоўска-Рускаго караля. Гэтай мэтай і кіраваўся Ві-тоўт праз усё сваё жыцьцё.

Перш на перш вялікаму князю трэба было прыцішыць удзель-ных князёў, а гэтых князёў было многа, і кожны з іх не хацеў мець над сабой ніякай ўласьці, нікога не хацеў слухаць, а пры наймен-шай сварцы зазываў татар, або крыжакоў на помач; з гэтай пры-чыны цягнуліся безканечные дамовые войны. Вітоўт на ўсіх іх па-трапіў налажыць сваю руку і прыцішыць. Іншые удзелы прылучыў да гасударства. Кіраваные жалезнай рукой Вітоўта, удзельные князі прыціхлі. У 1396 гаду Вітоўт зьехаўся з зяцем сваім, князем Маскоўскім, у Смаленску, дзе яны устанавілі гранцы Літоўска-Рускаго і Маскоўскаго княжств. Цяперашніе губэрні: Віленская, Ковенская, Гродзенская, Сувальская, Падольская, Валынская, Сма-ленская, Мінская, Магілёўская, Вітэбская, Кіеўская, Чэрнігоўская, Кацерынослаўская, Херсонская і Орлоўская, а так сама часьці Ка-лужскай і Тульскай прыналежалі да Вітоўта. Гасударство яго ця-гнулося ад граніц Пскоўскіх і вёскі Можайска (107 вёрст ад Масквы) да Галічыны і Молдавіі з аднэй стараны, а з другой да берэгоў рэк Окі, Сулы і Днепра.

Цяжэй за ўсё Вітоўту было паладзіць с Польшчай: усё, што ён рабіў добраго для свайго краю, ішло як раз супроць жэданьня палякоў. У Польшчы пад тые часы былі людзі разумные, хітрые і добрые палітыкі. Хоць сам Ягайло быў чэпавек слабы, грубы, не-дальнозоркі, але ім кіраваў вельмі разумны палітык Збігнев Олесь-ніцкі. 3 ім і прыходзілося Вітоўту глаўным чынам змагацца.

На зьездах Віленскім 1401 г. і Городэльскім 1413 г. Літоўска-Рускіе баяры атрымалі польскіе шляхоцкіе гэрбы. Паном падабалі-ся зьезды і гэрбы, а больш за ўсё падабаліся ім прывілеі (правы на-даные) над станам селянскім. Вітоўт праз пальцы глядзеў на зьез-ды, гарбы і прывілеі, каторые шляхта сама сабе устанаўляла. Аб'-ежджаючы шырокае сваё гасударство, Вітоўт сам угледаўся ў жыць-цё і патрэбы народу. Бачучы цяжкае палажэньне „земян гаспадар-скіх" (даслоўно: землеробоў царскіх—дробных гаспадароў, хутаран), Вітоўт даваў ім розные правы і папягчэньня ад павіннасьцей, наложэных рознымі „дзержауцамі"—князямі і баярамі. Горды і недаступны с князямі і баярамі, срогі для ваенных чыноў і начальнікоў, цьвёрды і неўмалімы ў справах судовых, Вітоўт быў заўсягды да-ступны для ніжшых: кожны селянін мог даступіцца да яго і выла-жыць свае крыўды, ці патрэбы. Вітоўт иалежаў да ліку тых, што патрапяць людзей кожнай націі, кожнай веры лічыць роўнымі са-бе, калі яны толькі былі добрымі грамадзянамі. І он даваў правы жыдам і татарам, каторые сяліся ў яго гасударстве. У тые часы, калі на ўсей Эўропе глуміліся над жыдамі, Вітоўт пісаў у сваіх за-конах: „естлі бы жыда забіто, а церэз сведоцтво не мог довесці своім прыяцелем, каторый бы яго забіл; естлі бы кого в пытаньню некатораго падозрэннаго мелі, мы жыдам на протівку падозрэннаго хочэм оборонцэм быці".

Похожие материалы

Информация о работе