Великое княжество Литовское, Русское. Укрепление великокняжеской власти, страница 3

      Вітаўт працягваў дабівацца незалежнасці Вялікага княства Літрўскага. Ён імкнуўся па-рваць васальныя адносіны з польскім каралём. Ягайла быў

120

V ,, Г Л

вымушаны пачаць перагаворы пра аднаўленне уніі. 3 гэтай мэтай адбыўся з'езд феадалаў Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў 1413 г. у замку Гародні. Кароль і польскія феадалы вырашылі апірацца на літоўскіх і беларускіх феадалаў каталіцкага веравызнання.

Той частцы феадалаў, што згадзілася прыняць каталіцтва і польскія гербы, дараваліся новыя прывілеі. Ягайла і Вітаўт абавязаліся назначаць іх на дзяржаўныя пасады.

У Вялікім княстве Літоўскім уводзіўся аднолькавы з Польскім Каралеўствам адміністрацыйны падзел. Адмяняўся падзел цэнтральных зямель Беларусі на дзве часткі, што быў зроблены пры Альгердзе. Цяпер яны ўваходзілі ў Віленскае і Трокскае ваяводствы.

     Такім чынам, гарадзельскі з'езд феадалаў падцвердзіў аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам. Унія ўмацоўвала сілы дзвюх дзяржаў у барацьбе з замежнай агрэсіяй. (Успомніце, што азначае паняцце «агрэ-сія».)

*. -~J

*В. Чему княства не стала каралеўствам! Умацаванне Вяліка-га княства Літоўскага патрабавала далейшых змяненняў у яго адносінах з Польскім Каралеўствам. Узнікла пытанне аб пры-сваенні Вітаўту каралеўскага тытула і ператварэнні Вялікага княства Літоўскага ў ^аралеўства. Гэтаму садзейнічалі многія прычыны.

Па-першае, адбыліся значныя тэрытарыяльныя далучэнні. Акрамя Падоліі, аб якой ужо гаварылася, пры Вітаўце да Вялі-кага княства Літоўскага было канчаткова далучана Смаленскае княства. У яго склад увайц|лі Цвярское і Разанскае княствы. Пасля Грунвальдскай бітвы была далучана Жамойція. Вялікае княства Літоўскае стала найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе.

Па-другое, перамога ў Грунвальдскай бітве значка ўзняла міжнародны аўтарытэт ВялікагаХ княства Літоўскага. Сведчан-нем гэтага з'яўляюцца яго трывалыя дыпламатычныя зносіны з краінамі Заходняй Еўропы, а таіссама з Турцыяй, Крымскім ханствам і Масквой. (Успомн/це, якЧлм' былі адносіны з алош-німі дзвюма дзяржава/йі пры Альгердзе.)

121

Грунвальдская бітва (фрагмент гравюры XVI ст.)

У 1411 г. Вялікае княства Літоўскае і Польскае Каралеўст-ва падпісалі з Тэўтонскім ордэнам Таруньскі мір. Згодна з яго ўмовамі нямецкія рыцары павінны былі вызваліць усе за-хопленыя землі і выплаціць 300 тысяч дукатаў. (Дукат — залатая манета.)

Няўмольна цячэ час. Многае ён сцірае з памяці. Але ўдзяч-ныя патомкі лічаць Грунвальдскае поле свяшчэнным месцам для кожнага, каму дарагі лёс Радзімы. Грунвальд заўсёды будзе яскравым прыкладам мужнасці і баявога сяброўства абаронцаў сваёй краіны. Урад Польскай Рэспублікі ў гонар 550-й гадавіны Грунвальда ўстанавіў у 1960 г. велічны помнік героям і ўдзельнікам бітвы.

Пытанні і ззд&нні

1. Як вялася падрыхтоўка да вайны з крыжакамі? 2. Чаму крыжакі не пачалі бітву першымі? 3. Якія нечаканыя спосабы барацьбы былі выкарыста-ны? 4. Якімі былі вынікі бітвы? 5. У чым заключалася гістарычнае значэнне Грунвальдскай бітвы? 6. Чаму барацьба з крыжакамі стала важнейшай знеш-няй задачай Вялікага княства Літоўскага? *7. Па матэрыялу Грунвальдскай бітвы складзіце тыповы (падыходзячы да любой іншай бітвы) план. Першыя

чатыры пункты даюцца ў гатовым выглядзе, наступныя чатыры — падбярыце самі.

1.  Удзельнікі бітвы.                         5.

2.  Падрыхтоўка да яе.                     6.

3.  Суадносіны ваенных сіл.             7.

4.  Размяшчэнне войска.                   8.

8. Запішыце і растлумачце даты: 1408, 1410, 1411.9. Запішыце і растлумачце паняцці: рэйд, харугва, вялікі магістр.

§ 26. Дзяржаўны лад. Неспакой у дзяржаве

Успомніце:  1. Якімі шляхамі ўваходзілі беларускія землі ў склад Вялікага княства Літоўскага? 2. Пры якім князю Вялікае княства Літоўскае дасягнула сваёй найвялікшай ма-/ гутнасці?

А. Вышэйшыя органы ўлады. Вышэйшай асобай у дзяржа-"" ве быў вялікі князь. (Згадайце, хто быў першым князем гэтай дзяржавы і калі гэта было, § 20.) У часы Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Та­кую ўладу ў гістарычнай навуцы называюць манархіяй. (Ма-нархія — улада аднаго чалавека ў дзяржаве.)

Важнейшым абавязкам вялікага князя была абарона краі-ны. Ён узначальваў узброеныя сілы, выдаваў законы, ажыц-цяўляў зносіны з ініпымі дзяржавамі, аб'яўляў вайну і заклю-чаў мір, распараджаўся казной, прызначаў людзей на дзяр-жаўныя пасады. Праў, як бачыце, вялікі князь меў шмат. Але так было не заўсёды.

У пачатку княжанняў Казіміра Ягайлавіча (1440—1492), і асабліва яго сына Аляксандра (1492—1506), улада вялікага князя была вельмі абмежавана радай (паходзіць ад слова раіцца). Рада — гэта спачатку дарадчы пры вялікім князю, а пазней заканадаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім. (Як вы разумееце сутнасць выра-зу «заканадаўчы і распарадчы орган»?)

Такім органам дзяржаўнай улады рада канчаткова стала ў 1492 г. Яна мела яшчэ адну назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Да паноў-рады адышлі пытанні дзяр-жаўнага кіравання.

-, Б.  ГраматЕГ~і~~судзсбнш- Казіміра^

Праз сем гадоу пасля ч заняцця велікакняжацкага трона ў Вялікім княстве Літоўскім

137

      Праз сем гадоу пасля заняцця велікакняжацкага трона ў Вялікім княстве Літоўскім сын Ягайла Казімір становіцца і польскім каралём.

    У 1447 г. Казімір выдаў прывілей, які даў пачатак афармленню залежнасці сялян ад феадалау. Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. Яны мелі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам.

У часы Казіміра на тэрыторыі Беларусі працягвалі існаваць княствы, якімі кіравалі мясцовыя князі. Але яны падпарадкоўваліся вялікаму князю літоўскаму і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад яго. У краіне працягваў дзейнічаць прынцып дзяржаўнага будаўніцтва, выказаны у словах: «не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны».

       У 1468 г. убачыў свет дакумент, які атрымаў назву Судзебнік (ад слова судзіць). Гэта — першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў Вялікага княства Літоўскага. Судзебнік устанаўліваў адзіныя ва ўсім княстве віды пакаранняў. Іх было тры: пакаранне смерцю, пабоі і грашовае спагнанне.

    На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў Судзебнік, напісаны на беларускай мове, якая была афіцыйнай мовай у дзяржаве.

(Абгрунтуще, чаму менавіта беларуская, г а не якая-небудзь іншая мова была афіцыйнай (урадавай) у тыя часы  ў  шматнацыянальнай  дзяржаве.  Паспрабуйце  назваць" f тому некалькі прычын.)

В. Неспакой у дзяржаве. У 1481 г. была выкрыта змова пра-васлаўных феадалау супраць Казіміра. (Змова — гэта тайнае пагадненне трупы людзей.) Праваслаўных феадалау радзей прызначалі на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, да іх голасу менш прыслухоўваліся пры вырашэнні дзяржаўных спраў, што выклікала незадавальненне. Гэта прывяло да змовы.

Казімір,  вялікі  князь  Вялжага  княства  ЛІтоўскага  з  1440  г.,  кароль  Польшчы

з 1447 г.

139