Составление структурно-логической схемы «Органы управления Полоцкой земли". Написание докладов "Великое переселение народов и Беларусь" и "Князь Ягайло. Исторический портрет"

Страницы работы

Содержание работы

Заданне

1.  Начарціць структурна-лагічную схему “Ворганы ўласці і кіравання Полацкай зямлі”..............................................................................................3

2.  Напісаць даклад па тэме: “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь......4

3.  Імёны ў гісторыі. Напісаць даклад па тэме: “Князь Ягайла.

      Гістарычны партрэт”....................................................................................12

1. Начарціць структурнаагічную схему “Ворганы ўласціікіравання Полацкай зямлі

 


[3. с. 15]

2. Напісаць даклад па тэме: Вялікае перасяленне народаў і Беларусь

На рубяжы эпох у свеце пазіралася вялікае перамяшчэнне насельніцтва. Павелічэнне яго колькасці і вычарпанне прыродных рэсурсаў на раней освоеных тэрыторыях падштурхоўвалі вялізныя масы людзей на небяспечнае падарожжа ў тысячы кіламетраў у пошуках лепшых зямель. Яшчэ ў старажытнасці, у пачатку жалезнага веку, адбылася «Вялікая каланізацыя» грэкаў. Аднак найбольшы размах гэта перамяшчэнне атрымала ў пераходны перыяд ангычнасці да сярэдневякоўя, у эпоху Вялікага перасялення народаў.

Хваля за хваляй на слабую Рымскую імперыю нахлынвалі з Усходу і Поўначы агрэсіўныя народы, якія знаходзіліся на стадыі станаўлення раннекласавага грамадства i ўжо аднак авалодалі ваениай тэхнікай жалезнага веку. Першапачаткова гэта былі готы і блізкія ім вандалы, затым варагі і датчане з Поўначы, а  таксама мангалоідныя плямены гунаў, а пазней – авараў, венграў і балгар з Усходу.

У 166 г. германскія плямёны квадаў. Маркаманаў, лангабардаў пераадольваюць абарончыя сістэмы мяжы Рымскай імперыі, фарсіруюць Дунай i пасля некалькіх бітваў даходзяць у 170 г. да порта Аквілея на Андрыятычным узбярэжжы [5. с. 82]. З гэтага часу і пачынаецца эпоха Вялікага перасялення. Рымляне дазваляюць некаторым германскім плямёнам рассяліцца на тэрыторыі імперыі, каб лепш забяспечыць яе абарону.

У 406 г. вандалы, свевы i аланы пераходзяць Рэйн i рассяляюцца па Галіі. Імператары не мотуць стрымаць націск i пасяляюць германцаў у межах імперыі ў якасці саюзнікаў. У 476 г. старэйшына племені герулаў Адаакр змяшчае апошняга імператараЗаходняй Рымскай імперыі Ромула Аўгустула.

На пачатак VI ст. На месцы Рымскай імперыі былі ўтвораны наступныя варварскія германскія дзяржавы: Таледа (вестготаў) - сучасная Іспанія, каралеўства франкаў i бургундцаў - сучасная Францыя, каралеўства вандалаў, якое ўключала астравы Корсіка, Сардынія, а таксама Карфаген у Афрыцы, каралеўства остготаў - сучасныя Італія, часткова Югаславія і Грэцыя. Сучасную Вялікабрытанію захапілі англы і саксы з Даніі i скоты з Ірландыі [5. с. 63, 84].

На сваім шляху шматлікія хвалі перасяленцаў рабавалі i руйнавалі гарады i вескі, забівалі ix жыхароў, псавалі i разбуралі помнікі культуры, бралі вялізную даніну з тых, хто застаўся жывым, i ў канчатковым выніку асядалі на заваеваных землях, ўтваралі там каралеўствы i з цягам часу асіміляваліся з карэнным насельніцтвам, пераняўшы ў прымітыўным выглядзе яго эканоміку i культуру.

Ж. Гоф так вызначаў гэты працэс: «Рэгрэс быу перш за ўсё колькасным: загубленыя чалавечыя жыцці, разбураныя помнікі архітэктуры i гаспадарчыя пабудовы, хуткае памяншэнне народанасельніцтва, знікненне твораў мастацтва, разбурэнне дарог, майстэрняў, складоў, сістэм арашэння, ліквідаваныя пасевы сельскагаспадарчых культур. Рэгрэс быў таксама якасным, тэхнічным, які на доўгі час пакінуў сярэдневяковы Захад безабаронным... адбывалася i падзенне нораваў» [6. с. 35-36].

У той жа час варвары не былі дзікім народам. Той жа Ж. Гоф адзначаў, што “яны прайшлі доўгі шлях эвалюцыі ў час cвaix нярэдка векавых падарожжаў... У cвaix блуканнях па свеце яны ўступалі ў кантакты з рознымі культурамі i цывілізацыямі, ад якіх успрымалі норавы, мастацтва, рамёствы. Непасрэдна ці ўскосна большасць гэтых народаў атрымала ўплыў азіяцкіх культур, іранскага свету, а таксама i грэка-рымскага... Яны прьнеслі тонкую тэхніку апрацоўкі металаў, ювелірнае i гарбарнае майстэрства, а таксама захапляльнае мастацтва стэпу з яго стылізаванымі жывёльнымі матывамі” [6. с. 18-19]. Нягледзячы на разбуральную сілу, варвары ў канчатковым выніку ўлілі свежую кроў у загніўшыя астаткі некалі магутнай Рымскай імперыі.

У сярэдневякоўі зноў прайшлася хваля перасяленцаў, але ўжо ў меншых маштабах. 3 Усходу хлынулі татара-манголы і ахапілі Усходнюю i Центральную Еўропу, Сярэднюю Азію, Закаўказзе, з Заходняй Еўропы-крыжакі i поломікі на Блізкі Усход, у Візантыйскую імперыю, славянскія краіны.

Як вядома, антычная цывывізацыя перастала існаваць па дзвюх асноўных прычынах: яна вычарпала ўсе свае магчымасці знутры; варварскія плямёны з Усходу канчаткова разлажылі антычную Рымскую імперыю.

Некаторыя вучоныя (напрыклад, Ю. Якавец) наступную суперцывілізацыю назвалі феадалъна-капіталістычнай.

Храналагічныя рамкі другой трыяды цывілізацый, уключаючы пераходны перыяд, - 476 г, калі быў звергнуты апошні рымскі імператар (азначала канец Заходняй Рымскай імперыі) -1973 г., калі ўзнік сусветны крызіс i пачаўся пераход да постіндустрыяльнай цывілізацыі, гэта значьць 1,5 тыс. гадоў.

Ў другім гістарычным суперцыкле выдзяляюць чатыры этапы: пераходны перыяд — з 476 г. да канца VIII ст.; сярэдневяковая цывілізацыя - IX—пачатак XVI ст.; пераіндустрыяльная цывілізацыя - з сярэдзіны XVI па XVIII ст.; індустрыяльная (сталы капіталізм) цывілізацыя—з апошняй трэці XVIII (пачатак прамысловай рэвалюцыі ) да апошняй чвэрці XX ст. [2. с. 143].

Пераходны перыяд ад антычнай да сярэдневяковай цывілізацыі ў Еўропе заняў параўнальна вялікі час - з V па VIII ст. У 395 г. імператар Феадосій падзяліў Рымскую імперыю паміж сынамі на дзве часткі: Заходнюю, якая прыйшла ў заняпад у 476 г., i Усходнюю (Візантыю), якая праіснавала да 1453 г

Генезіс феадалізму адбываўся рознымі шляхамі.

Візантыйскі шлях дазволіў зберагчы асноўныя элементы антычнай цывілізацыі (буйныя гарады з рамёствамі i гандлем, рабаўладанне ў спалучэнні з абшчынным землеўладаннем, развітую культуру, у якой пераважалі грэчаскія элементы, моцную дзяржаву з развітым рымсим правам). Паступова яны был i пераўтвораны, прыстасаваны да новага часу, што i адпавядала феадалъным адносінам. Цікава, што ў ІХ—Х стст. у Візантыйскай iмперыі назіралася нават умацаванне рабаўладальніцкага ўкладу. Але гэта не прыпыніла зацвярджэння феадальнага ладу, заснаванага на спалучэнні дзяржаўнай, феадалънай, дробнасялянскай i абшчыннай уласнасці; феадальнай вотчыны і залежнасці салян. У гарадах складваліся карпарацыі свабодных рамеснікау, гандляроў, маракоў, уласнікаў караблёў.

Аднак доўгае існаванне рабаўладальніцкіх адносін, перавага кансерватыўных элементаў з цягам часу прывялі да слабасці, а затым i да ліквідацыі Візантыйскай імперыі ў XV ст. [2. с. 145].

Італъянская мадэлъ генезісу феадалізму была разбуральнай, балючай, але затое меншай па часе, чым Візантыйская. Слабы Рым стаў прынадай для вapвapcкix плямён якія сваімі набегамі яшчэ больш аслаблялі яго. 3 цягам часу яны змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Адны з ix (вярхі заваёўнікаў) сталі буйнымi землеўладальнікамі, адругія (частка воінаў) - дробнымі свабоднымі землеўладальнікамі, якія паступова страчвалі незалежнасць і змешваліся з калонамі (пазямельна-залежнымі сялянамі).

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Отчеты по лабораторным работам
Размер файла:
125 Kb
Скачали:
0